Архіў

БІБЛІЯТЭКА

№ 4 (161), 24 — 31 студзеня 2000 г.


 БІБЛІЯТЭКА


 

Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

 

Памяць: Гiстарычна-дакумэнтальная кронiка гораду Гораднi; Рэдакцыйная калегiя: Г.Пашкоў, Я. Жарбун, І.Крэнь ды iнш.; Мастак Э.Жакевiч. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 1999. — 712 с.: iл. — Наклад 6000 ас. ISBN 985-11-01-0147-8

«Памяць» пра Горадню на сямсот з гакам бачынаў прадаецца ўсяго за 390 руб., але значная частка кнiгi прысьвечаная «героям сацыялiстычнае працы» й бальшавiцкiм дзеячам. У апiсаньнi падзеяў пачатку 1920-х амаль нiчога няма пра беларускi нацыянальны рух i чыннасьць ураду БНР, але актыўна выкарыстоўваецца савецкая тэрмiналёгiя, як прыкладам гэта: «У прадбачаньнi немiнучага краху фашысцкае Нямеччыны на пачатку 1945 г. многiя з нацыяналiстаў пачалi шукаць сабе новых гаспадароў». Нягледзячы на гэтыя заганы, кнiга будзе цiкавая аматарам гарадзенскай даўнiны.

Фрагмэнты фiлязофii, культуралёгii, лiтаратуры. № 1-2, 1999. — Львоў: Гердан, 1999. — 302 с. — Наклад 890 ас.

У новым нумары «Фрагмэнтаў» друкуюцца новыя тэксты Ігара Бабкова, Алеся Анціпенкі, Валянціна Акудовіча, Паўла Баркоўскага, Аксаны Забужкі, Маркі Паўлышына, Аляксандра К’ёсэва ды іншых беларускіх і замежных інтэлектуалаў.

Выборы: подлинные, свободные и справедливые/ С.Альфэр, І.Бугрова, А.Вашкевiч ды iнш. — Менск: Тэсэй, 1999. — 328 с. — Наклад 2000 ас. ISBN 985-6454-67-0

Выкладзены навукова-прававы камэнтар свабодных i справядлiвых выбараў, выбарчага права Беларусi ў параўнаньнi зь iншымi краiнамi, а гэтаксама парады для практычнага ажыцьцяўленьня выбарчых кампанiяў.

В.Ярмалiнская. “Брава, Вiктар!..”: Нарыс жыцьця й творчасьцi народнага артыста СССР, актора Нацыянальнага акадэмiчнага тэатру iмя Я.Купалы, В.Тарасава. — Менск: Мастацкая лiтаратура: Фiлсэрва плюс, 1999. — 96 с. — (Зоркi беларускага тэатру). — Наклад 500 ас. ISBN 985-6489-05-9 ISBN 982-02-0375-7

П.Саковiч. Мiлавiца: Вершы. — Менск: Мастацкая лiтаратура, 1999. — 63 с. — Наклад 1500 ас. ISBN 985-02-0272-6

В.Глушаков. Вызов времени: Беларусь на пороге тысячелетий. — Менск: Белбiзнэспрэс, 1999. — 224 с. — Наклад 1000 ас. ISBN 985-6471-23-0

З.Яцкевiч. Радавод Максiма Багдановiча. — Менск: Беларускi кнiгазбор, 1999. — 32 с. — Наклад 1000 ас. ISBN 985-6318-62-9

К.Леандоэр. Вершы для Эльзы: Паэзiя/ Пераклад з швэдзкае Р.Барадулiна. — Менск: РЛМФ “Гронка”, 1999. — 141 с. — Наклад 1000 ас. ISBN 985-6556-02-3

Г.Чарказян. Шамдзiн: Навэлы, лiрыка/ Пераклад з курдзкае Р.Барадулiна. — Менск: Мастацкая лiтаратура, 1998. — 381 с. — Наклад 1200 ас. ISBN 985-02-0216-5

Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі/ Укладальнік Л.Юрэвіч. — Нью-Ёрк: БІНІМ, 1999. — 361 с. — (Беларускія паэты й пісьменьнікі).

“Успаміны спадарожнічаюць чалавеку ўсё жыцьцё, на чужыне — тым больш”, — гэтак пачынае збор беларускае мэмуарыстыкі Лявон Юрэвіч. У кнізе, паміж іншых, зьмешчаныя ўспаміны, жыцьцяпісы й аўтабіяграфіі гэткіх слынных дзеячоў беларускае дыяспары, як Юрка Віцьбіч, Мікола Равенскі, Натальля Арсеньнева, Канстанцін Езавітаў, айцец Леў Гарошка.

Запісы Беларускага інстытуту навукі й мастацтва: Выпуск 23. — Нью-Ёрк: БІНІМ, 1999. — 180 с.

У гэтым нумары рэпрэзэнтаваныя дасьледзіны “ЗША й эміграцыйная тэматыка ў публіцыстыцы й паэзіі “Нашае Нівы”, “Праблемы расейскае нацыянальнае сьведамасьці ў Беларусі к. ХІХ — пач. ХХ ст.” ды іншыя матар’ялы. Упершыню друкуецца апавяданьне Васіля Быкава “Эквівалент”.

Д.Карчынскі. Війна в натовпі. — Кіеў: Амадей, 1999. — 384 с. — Наклад 10000 ас. ISBN 966-95281-5-1

Бяз патасу й прыўкрас аўтар, славуты сваім удзелам у “Чарнобыльскім шляху” 1996 году, распавядае пра баявыя дзеяньні ў Прыднястроўі, Абхазіі, Чачэніі й падзеі ў Беларусі. Гэтак ён піша пра менскую палітычную вясну 1996 году: “… У нас (ва Ўкраіне — В.М.) была стабільнасьць — мярцьвечына. У тым самым часе больш спрыяльная сытуацыя складвалася ў Беларусі. Там Лукашэнка патроху ўводзіў дыктатуру. А дзе ёсьць дыктатура, там актуалізуецца рэвалюцыя. (…) Апазыцыя ў Менску рыхтавала масавыя акцыі. Я вырашыў, што мы маглі б іх радыкалізаваць. Беларусы былі гатовыя цярпець за ідэю, трэ было іх навучыць за яе змагацца”.

Кнiгi чытаў Вiктар Мухiн


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса15

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Усе навіны →
Усе навіны

Генеральны сакратар НАТА: Статус украінскіх тэрыторый абмяркоўваць давядзецца6

Арганізатары канцэрта Каржа прыслалі экс-палітзняволенай запрашальныя квіткі22

«Хапаюся за ўсе магчымасці». Як справы ў студэнтаў-айцішнікаў, якіх адлічылі, 5 гадоў пасля

«Такое — паўсюдна». Відэа з каровамі ў гразі ў Добрушскім раёне стала вірусным у сацсетках6

Ціханоўская напярэдадні сустрэчы Трампа і Пуціна: Мы не павінны дазволіць Маскве ствараць сферы ўплыву10

Мужчына і дзяўчына з Мінска на яхце з 17-гадовым стырнавым перакуліліся на возеры ў Браславе — выратавалі ўсіх траіх

Загінуў 24-гадовы z-блогер Святоша, які хваліўся забойствамі палонных10

На прыпынку «Ламаносава» ў сталіцы адрамантавалі асфальт. Вынік уражвае2

У паўднёвай Еўропе стаіць чырвоная спёка4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса15

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць