Вячорка дабіўся замены Спэкгарда?

 

У самы блізкі час цяперашні пасол ЗША ў Беларусі Дэніэл Спэкгард мусіць вярнуцца на Радзіму, а замест яго для працы ў нашай краіне прыбудзе новы шэф дыпляматычнага прадстаўніцтва. Амэрыканскі бок ужо нібыта зрабіў запыт на агрэман для новага пасла. Расейскія крыніцы сьцьвярджаюць, што замена была праініцыяваная беларускай апазыцыяй, якая нібыта неадначасова ў сваіх палітычных кантактах за акіянам ставіла пытаньне пра неабходнасьць буйнамаштабнага ўціску на ўлады Беларусі, правадатарам чаго меў бы быць чалавек з больш цьвёрдым характарам, чым Спэкгард. Тое самае заявіў і Лукашэнка ў чацьвер, на паседжаньні калегіі МЗС: «Апазыцыя паставіла пытаньне аб адкліканьні Спэкгарда і дамаглася гэтага... Ён ніколі ня быў нашым сябрам, але мы мусім весьці сябе прыстойна і паінфармаваць яго аб сытуацыі... Калі ж ужо і Спэкгард ім не падабаецца...» Але й цяперашняе стаўленьне Амэрыкі да Беларусі — пры «няцьвёрдым» пасьле — Лукашэнка назваў «далёкім ад ідэалу».

Анатоль Уцюговіч


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0