Паштовая скрынка

 

Яўгену В. Электронны адрас Уладзіслава Яндзюка: [email protected]

Раісе Ш. з Гомеля. Замовіць кнігу «10 вякоў беларускай гісторыі» Вы можаце ў «Кнігі поштай/Сотвар»: 220005, Менск-5, а/с 13, ЗАТ Сотвар, т. для даведак (017) 234-93-71 (пасьля 21-й, Сяргей). Зьвярніцеся таксама ў гомельскія сядзібы БНФ і ТБМ, у суполкі «Гарт», «Яравіт», магчыма, там прадаецца.

Міколу Б. з Дубровы. «Ці зьбіраюцца відэа- і аўдыёматэрыялы, каб зафіксаваць канец ХХ стагодзьдзя ў Беларусі? Можа трэ адмысловая праграма?» — пытаецеся Вы. Нешта робіць тэлебачаньне, натуральна, але ва ўсіх нашых дзяржаўных інстытуцыях няма пачуцьця гістарычнасьці і пагатоў вечнасьці. Яны найміты й наймічкі, і адлюстраваньні, якія яны ствараюць, найчасьцей зьнікаюць разам з тымі, каму яны служаць. Стварэньне архіваў — справа важная. Увогуле ж, гэта справа кожнага чалавека і ўсяго незалежнага беларускага грамадзтва.

С. зь Віцебску. Купон бясплатнай прыватнай абвесткі Вы можаце выразаць, напісаць на ім тэкст, які Вы хочаце зьмясьціць у газэце, даслаць нам, і мы надрукуем.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0