НОВЫЯ КНІГІ, ДАСЛАНЫЯ Ў РЭДАКЦЫЮ

 

Скарыніч: Літаратурна-навуковы гадавік. Вып.4 / Укладальнік А.Каўка. — Менск: Беларускі кнігазбор, 1999. — 240 ас. — Наклад 200 ас. ISBN 985-6318-66-1

Выпуск амаль цалкам прысьвечаны гісторыі славутага ў 1920-я гады літаратурнага аб’яднаньня «Ўзвышша». Дакумэнты друкуюцца з захаваньнем усіх адметнасьцяў арыгіналу — цікавостка для беларускіх філёлягаў. «Скарыніч» таксама піша пра гісторыка Юр’я Туронка.

Сьпеў глушца. Таямніцы запаведнае прыроды: Фотаальбом. У беларускай, ангельскай ды расейскай мовах. Аўтар тэксту й фота І.Бышнёў. Пераклад у ангельскую мову М.Фядосік; Мастак Т.Мельянец. — Менск: Беларусь, 1999. — Наклад 5000 ас. ISBN 985-01-0239-Х

Краявіды беларускае прыроды ня менш, як старыя камяніцы, вежы замкаў ды касьцёлаў сьведчаць пра адметнасьць і непаўторнасьць аблічча нашае краіны.

У.Ягоўдзік. Сем цудаў Беларусі: Для малодшага й сярэдняга школьнага веку / Мастак П.Татарнікаў. — Менск: ВТАА «Кавалер паблішэрз», 1999. — 32 с.: іл. (Сем цудаў Беларусі.) — Наклад 5100 ас. ISBN 985-6427-20-7

Белавеская пушча, крыж сьв.Эўфрасіньні Полацкай, «Біблія» Францішка Скарыны, Сынковіцкая царква, Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г., слуцкія паясы й Нясьвіскі палац Радзівілаў — гэткі, на думку Уладзімера Ягоўдзіка, сьпіс нашых сямёх цудаў. У іншых кнігах ён абяцаецца дапоўніць гэты сьпіс, у які абавязкова мусяць увайсьці гарадзенская Каложа й полацкая Сафія. Кніга атрымала прыз як лепшая па афармленьні кніга прыватнага выдавецтва на Менскім міжнародным кніжным кірмашы.

Кнігі чытаў Віктар Мухін


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0