Віктар ШНІП

Сабачыя гісторыі

 

Адзін сабака прыйшоў да Бэтховэна. А там ужо Граждан сядзіць і лічыць даляры.

У гонар аднаго сабакі назвалі вуліцу. Даведаўся пра гэта Граждан і ўзяў і павесіўся.

Адзін сабака прачнуўся сярод ночы. Навокал цёмна, аж жуць. І завыў сабака. Прачнуўся Граждан і ўбачыў, што побач няма жонкі.

Аднаго сабаку паслалі на курорт. Прыехаў сабака да мора, лёг на пясок і заснуў. Ішоў ля вады Граждан, убачыў сабаку і сказаў: «А гаварылі, што гэта не Гандурас...»

Адзін сабака надрукаваў у газэце заметку «Про нашего мальчика». А Граждан падумаў, што заметка пра яго, і скупіў у горадзе ўсе газэты.

Адзін сабка пераапрануўся ў гражданку Грыцацуеву. Прыйшоў на барыкаду і закрычаў: «Гражданы, каму жыць надаела, за мной!..»

Адзін сабака вельмі ўжо любіў катоў. Зловіць ката, прывяжа яму да хваста пустую бляшанку, пусьціць і радуецца, як Граждан.

Адзін сабака вычытаў у газэце, што калі хто першы прыедзе на станцыю мэтро «Граждан», таму там дадуць мэдаль. І паехаў сабака, і прыехаў, а там цэлая куча сабак, і ўсе мэдаля чакаюць.

Адзін сабака захацеў стаць настаўнікам усяго сьвету. Але ўжо гэтую пасаду заняў Граждан.

Адзін сабака прынёс дамоў рыбіну. Паклаў яе на стол, а яна і кажа: «Мяне можа есьці толькі Граждан...»

Адзін сабака быў у гражданскім шлюбе з гражданкай Калантай. А Граждан прыстроіўся ў шалашы ля Фінскай затокі.

Адзін сабака нарадзіўся. А Граждан памёр. Адзін сабака памёр. А Граждан нарадзіўся і нічога не сказаў.

Адзін сабака вырашыў пахудзець. І стаў бегаць па вуліцы, як Граждан. Убачыў гэта Граждан і параіў: «Ты яшчэ і падштанікі здымі...»

Аднаму сабаку не было чаго рабіць. А Граждан любіў цукеркі з фабрыкі «Камунарка».

Адзін сабака запісаўся ў шпіёны. А Граждан даўно ўжо быў там, і яфрэйтарскія пагоны яму начамі сагравалі душу.

Аднаму сабаку зрабілі прышчэпку ад грыпу. Граждан грыпу не баяўся — ён ужо ляжаў на сьмяротным адры і чакаў папа.

Адзін сабака быў кавалерыстам. Праўда, конь быў у Граждана.

Адзін сабака займаўся абы чым. І прыйшоў Граждан і сказаў: «Пара ўжо вам, гражданін Шарыкаў, і жаніцца...»

Адзін сабака запісаўся дабравольцам на вайну. Празь месяц прывезьлі труну, а ў ёй — Граждан. 


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0