Навіны

 

Ленін і царква

Крычаўская сацыялягічная лябараторыя «Позірк» правяла ў сакавіку сацыялягічнае дасьледаваньне стаўленьня жыхароў Крычава да рэлігіі. Усяго былі апытаныя 114 чалавек. 83% назвалі сябе праваслаўнымі. Але пры гэтым толькі 67% заявілі, што вераць у Бога, і толькі 18% апытаных наведваюць цэрквы хаця б раз у месяц. Відаць, сапраўды, праслойка праваслаўных атэістаў у нас немалая.

Ня вераць у Бога зусім 17%. Каля 10% апытваных мелі цяжкасьці з адказамі на ўсе пытаньні. Каталікоў у Крычаве, як і ва ўсёй Усходняй Беларусі, зусім мала (менш за 2%), пратэстантаў яшчэ меней (менш за 1%). Столькі сама, як ня дзіўна, атэістаў. Цікава, што пераважная большасьць тых, хто ня верыць у Бога, не атаесамляюць сябе і з атэістамі.

У царкву большасьць людзей ходзяць раз на год (40% апытаных). Часта (то бо часьцей, чым раз на месяц — толькі 7%). Зусім ніколі не бывае ў царкве 22% апытаных.

Асобна людзям задавалі пытаньне, як яны ставяцца да таго, што помнік Леніну стаіць у самым цэнтры, суседнічаючы з праваслаўнай царквой. Аказалася, што адмоўна ставяцца да такога суседзтва 37% апытаных, станоўча — 14%, а абыякава — 40%.

Б.Т.

 

У глыбінцы 25 сакавіка не патрэбна

Астравецкія ўлады адмовілі ў правядзеньні пікету 25 сакавіка на плошчы Леніна. Маўляў, жыхары раёну й так нядрэнна арыентуюцца ў тым, што і як адбываецца. Заяўку на правядзеньне акцыі яшчэ на пачатку месяца ў выканкам падалі прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Іван Крук і Мікалай Уласевіч. На падставе якога закону можна ў Беларусі забараніць пікет, таго не паведамілі.

 

 

Прафсаюз — мёртвы груз

На Смаргоншчыне настаўнікам затрымліваюць заробак. Дык многія, у прыватнасьці з Крэўскай і Сольскай школаў, у знак пратэсту падалі заявы на выхад з прафсаюзу.

Мар’ян Вянгроўскі, Астравец


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0