Віктар ШНІП

Сабачыя гісторыі

 

Аднаму сабаку сказалі: «Перастань гаўкаць!» І пайшоў сабака да Граждана, і выпілі яны дыхляфосу, і засьпявалі «Шумеў камыш...»

Адзін сабака захварэў. Жонка выклікала хуткую. Але сабака не пусьціў доктара ў кватэру: «А што, калі гэта прыехаў Граждан?»

Аднаму сабаку ў гражданскім транспарце саступілі месца. Сабака сеў і сказаў: «Яшчэ сярод нас ёсьць сапраўдныя Гражданы!»

З аднаго сабакі сьмяяліся. І толькі Граждан казаў: «А мне нясьмешна...»

Аднаму сабаку перадалі з Амэрыкі сто даляраў. А Граждан ужо даўно жыў за кошт немцаў.

Адзін сабака цэлую ноч сьніў Парыж. Выйшаў раніцай на менскую вуліцу і сказаў: «Гражданы! Мне дым Атечества так сладак и прыятен!»

У аднаго сабакі была сястра. А Граждан быў стрыечным сынам турэцкападданага штандартэнфюрэра Штырліца.

Адзін сабака парэзаў палец. Выбег на балькон і закрычаў: «Таварышы! Гражданы! Мяне рэжуць!»

Адзін сабака захацеў папіць з лужыны. І толькі ён нахіліўся над вадой, як пачуў: «Ня пі, Гражданом станеш...»

Да аднаго сабакі прыстаў Граждан: «Купі слана...» Пачуў гэта міліцыянт: «Не паложана!» А Граждан і прызнаўся: «Мяне ніхто ня любіць...»

Адзін сабака захацеў пайсьці пад ваду. Прыйшоў на мост празь Сьвіслач, разагнаўся і скочыў пад ваду. А там Граждан ужо сядзіць і на гармоніку грае.

Да аднаго сабакі прыйшоў Граждан зь міліцыянцкай дубінкай і кажа: «Стукні мне пару разоў, а я заўтра пайду і пабоі здыму...»

Аднаму сабаку не было дзе жыць. І ён жыў у Граждана.

З аднаго сабакі Граждан намаляваў карціну. Сабралася народу. А Граждан выйшаў і сказаў: «Я паіць вас ня буду!»

Пра аднаго сабаку Граждан прачытаў у энцыкляпэдыі: «Сабака звычайна мае чатыры нагі, два вухі, у носе дзьве дзюркі, у роце куча зубоў...» І стала Граждану шкада сабаку, якога ён учора выгнаў з кватэры.

Аднаму сабаку прызначылі пэнсію. Як Граждану.

Аднаго сабаку прывялі на вочную стаўку з Гражданом. І сабака прызнаўся.

Адзін сабака купіў білет на самалёт. Прыехаў у аэрапорт, а там напісана: «Вас абслугоўвае Гражданская авіяцыя».

З аднаго сабакі на скуралупні злупілі скуру. Ляжыць сабака бяз скуры і думае: «Гэта ж трэба. І тут Гражданы!»

Адзін сабака напісаў запавет: «Калі траплю пад колы машыны, прашу лічыць мяне Гражданом!»

 

 

ад гражданоў

 

Адзін Граждан брахаў кожны дзень, а ягоныя сабакі Казіят і Зімоў — па суботах і нядзелях.

Ігар Швэдка, Менск

Прыехаў Граждан у Расею, а там — адны сабакі.

«Не брашы», — думаў сабака, слухаючы Граждана.

Aleks, Менск


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0