Паштовая скрынка

 

Леі М. зь Менску. Гэта курсавая праца, а не эсэ і не газэтны артыкул.

 

Ганьне С. з Койданава. Вашу ідэю Грунвальду варта аформіць у выглядзе газэтнае публікацыі, адкуль усім было б зразумела, што Вы прапануеце зрабіць, калі і чаму.

 

Андрэю А. з Наваполацку. Шкада, што Вы не ўказалі дату, калі праходзіў сэмінар і ўдзельнікаў кармілі ў «Пралесцы». Падзеяў адбываецца так шмат, што мы імкнемся паведамляць толькі пра самыя апошнія. У сытуацыі з «Пралескай» няясныя матывацыі ўладаў. Верагодна, яны хацелі абкласьці падаткам плацёж арганізацыі, чаго не рабілі б у дачыненьні да прыватнае асобы. Але мы пра гэта можам толькі здагадвацца. Пісаць жа пра такое трэба, бо сытуацыя паўторыцца на чарговым сэмінары.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0