анонс

Алег Трусаў

Хто верне наша золата?

 

У свой час, калі я стаў дэпутатам Вярхоўнага Савету 12 скліканьня, я зацікавіўся лёсам тых каштоўнасьцяў з золата і срэбра ды іншых каштоўных мэталаў, якія з тэрыторыі БССР вывозіліся ў Маскву. Спачатку я зрабіў афіцыйны запыт у Дзяржаўнае сховішча каштоўнасьцяў (Гохран СССР) пры Міністэрстве фінансаў СССР і атрымаў адтуль 9 чэрвеня 1991 году афіцыйны адказ пра знаходжаньне там двух унікальных скарбаў манэт, знойдзеных на тэрыторыі Беларусі.

Самы знакаміты зь іх — гэта Бялыніцкі скарб, знойдзены ў 1977 годзе, які складаўся з 225 залатых манэт. Другі скарб налічваў ажно 630 залатых манэт, ён быў знойдзены ў Глыбокім на Віцебшчыне.

У адпаведнасьці зь міжнародным законам аб рэстытуцыі каштоўнасьцяў, мы маем поўнае права патрабаваць ад Расеі вяртаньня гэтых скарбаў.

Крыху пазьней я атрымаў ад МУС Беларусі падрабязны сьпіс скарбаў манэт і ювэлірных вырабаў, якія МУС з 1964 да 1991 г. накіроўваў у «Гохран СССР». За гэты час беларускія каштоўнасьці вывозіліся ў Маскву 36 разоў, прычым колькасьць вывезеных адзінак склала 2008,5. Цікава, што ў гэтым сьпісе няма скарбаў зь Бялынічаў і Глыбокага. Значыць, вывозілі наша золата ў Расею ня толькі прадстаўнікі МУС Беларусі, але й іншыя міністэрствы і ведамствы...

 

Дакумэнты і камэнтары да іх пра вывезенае ў Расею беларускае золата чытайце ў наступным нумары «НН».


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0