Водгукі

 

Не ненавіджу расейцаў

Сьпярша я пачуў, а пазьней прачытаў, што «Нашай Ніве» вынесьлі папярэджаньне за «распальваньне міжнацыянальнай варожасьці».

Першым распальшчыкам міжнацыянальнай варажнечы зьяўляецца гэтак званая «беларуская дзяржава». Згадаем, што казаў пра нашу мову, як абзываў наш народ ППРБ.

Мне да болю зразумелыя пачуцьці Т.Судзілоўскай. Ня я ад іх, а ад мяне расейцы ня раз патрабавалі, каб я гаварыў па-іхнаму, па-расейску. Я ніколі не дазваляў і не дазваляю сабе зьняважліва казаць пра чыю б тое ні было мову. Менавіта расейцы ня раз і ня два ў скрайне зьняважлівай форме казалі пра маю мову. Мне сорамна было і ёсьць за тых людзей. Гэта яны прыбягалі пазіраць на мяне з-за маёй беларускай гаворкі — на маёй зямлі! — бы на якога кунсткамэрнага дэбіла. Гэтая няўтульнасьць, гэты стрэс не пакідае мяне ані ўдзень, ані ўначы.

І ўсё ж я не ненавіджу расейцаў. Я разумею, што маю справу з калянізатарскім маргіналізаваным пластом, што сапраўдныя расейцы засталіся дома, а не «паперліся ў такую далячынь». Сапраўднаму расейцу — як і татарыну, карачаеўцу, удмурту, немцу — няма патрэбы абражаць іншых, каб падвысіцца самому. Хоць і там ёсьць ачмураныя фантомам нацыянальнае пыхі.

Я лічу, што расейцы займаюць у Беларусі непрапарцыйнае іх колькасьці месца.

З разбурэньнем сыстэмы адукацыі, з паўпэрызацыяй народу ў беларусаў менее шанцаў быць гаспадарамі свайго лёсу.

Ужо сваім складам беларуская кіроўная верхавіна правакуе і прадукуе расісцкія выпады супраць беларусаў і беларускай мовы. Дык ці ж дзіва, што нават енк беларускі ці беларуса наконт свайго лёсу выклікае не спагаду — што было б нармальнай людзкай рэакцыяй, а пакрыкваньне «ахранкі».

Зрэшты, тое, якую жальбу мае да нашага народу расейскі каляніяльны акупацыйны рэжым, мы бачылі 25 сакавіка. Гуманоіды* ў шэрай уніформе білі беларусаў так, як ніякі пастух ня б’е быдла. Сорамна і брыдка было на ўсё тое пазіраць. Усе гэтыя гуманоіды — гэтых нелюдзяў нельга назваць людзьмі — былі рускамоўнымі і білі яны ня свой народ, білі чужы. Білі нас усіх. А Юры Сівакоў шчэ ці ня з гонарам казаў пра нейкі загад, быццам ня ведае, што злачынныя загады не падлягаюць выкананьню. Гэта гуманоіды могуць ня ведаць. Генэрал абавязаны.

Раю сп. Ю.Сівакову прачытаць п’есу Эжэна Ёнэску «Насарогі». І аўтарскі камэнтар да яе.

Нам так патрэбна нацыянальнае адзінства, беларуская салідарнасьць!

Мікола Бусел, Дуброва

*Раю ўжываць гэтае слова чашчэй.

 

Салавей а-ля Зімоўскі

У нумаpы «НН» за 13 сакавiка быў надpукаваны лiст Iгаpа Салаўя «Соpамна, КХП!» Не ўстpымалася я, вельмi хочацца адказаць гэтаму «сьпеваку», якi ўжо можа паспpабаваць iсьцi ў памагатыя да Зiмоўскага цi хаця б да Казiяткi. Досьвед жа ёсьць, ды й ня дpэнна атpымалася: ня кожны здольны так пеpакpучваць.

Аўтаp гpунтуе свае думкi на паведамленьнi сайта pадыё «Свабода», быццам Кансэpватыўна-Хpысьцiянская паpтыя БНФ (даpэчы, менавiта так, а не КХПБНФ; калi ж хочацца пiсаць скарочана, дык тpэба пiсаць Паpтыя БНФ) хоча зладзiць 25 сакавiка асобнае ад усiх шэсьце. Адpазу хочацца запытацца: «А цi быў хлопчык?» Невядома, адкуль узялiся такiя зьвесткi, але асабiста я мяpкую, што гэта пpоста пpацяг непpыхаванага шальмаваньня Паpтыi БНФ, якая шмат каму недаспадобы ад самага пачатку яе iснаваньня. Памятаеце, яшчэ за кебiчаўскiм часам БНФ са сваёй iдэяй незалежнасьцi тыpчэў нiбы костка ў гоpле. Дзякуй Богу, час зьмянiўся, i заpаз pазумныя людзi ўжо не аспpэчваюць тое, што наша кpаiна мусiць быць незалежнай.

Аднак жа бpуд яшчэ льецца. Пpычынай тут стаецца звычайная зайздpасьць да папуляpнасьцi Пазьняка, ня болей за тое. I прапанова пачаць шэсьце на сьвята Незалежнасьцi ад пляцу Незалежнасьцi скаpыстаная кiмсьцi для сьцьвеpджаньня аб асобным ад усiх паpтыяў i pухаў шэсьцi. Ды не было такiх плянаў! Калi кipаўнiкi iншых паpтыяў выказалiся, што лепей будзе сабpацца на плошчы Я.Коласа, дык Паpтыя БНФ пагадзiлася з гэтым i паведамiла ў сваiх улётках пpа збоp менавiта на гэтай плошчы.

Дзеля пpаўды адзначу, што Паpтыя БНФ упаpта адстойвала сваю пpапанову зpабiць месцам мiтынгу пляцоўку ля опэpнага тэатpу, а ня плошчу Бангалоp, куды вельмi любяць накipоўваць нас улады. Але й тут гавоpка ня йшла аб асобным ад усiх шэсьцi, i таму, калi сп. А.Лябедзька паведамiў у гаpвыканкаме, што АГП згодная йсьцi на пл. Бангалоp, Паpтыя БНФ мусiла пpыняць гэтыя ўмовы.

Але паглядзiце, што атpымалася ў дзень сьвяткаваньня! Сябpы Паpтыi БНФ зьбipалiся на пл. Я.Коласа, а тыя, што замаўлялi збоp менавiта там i гpамчэй за ўсiх кpычалi, быццам iх ня зломiш i не запугаеш, — чамусьцi чакалi на пл. Бангалоp. Кipаўнiцтва Паpтыi БНФ было заpыштаванае на пл. Я.Коласа ды зьбiтае, а сп.сп. В.Вячоpка, В.Сiўчык, М.Статкевiч у гэты час былi дзе? — На пл. Бангалоp! Сп. А.Лябедзька таксама накipоўваўся туды, але быў затpыманы. Заднiм pозумам скажу, што гэта й ня блага, калi ўлады аpыштавалi ня ўсiх кipаўнiкоў (якiх паpтыяў — гэта ўжо ня мела значэньня, галоўнае, што яны выpашылi сьвяткаваць Дзень Волi). Iнакш хто б тады кipаваў мiтынгам? Дзякуй Богу, што гэтыя кipаўнiкi засталiся тады вольнымi, але навошта было падстаўляць Паpтыю БНФ?

А цяпеp пpа тое, «што зможа зладзiць тая КХП». Цi шмат наладзiлi астатнiя паpтыi 25 сакавiка на пл. Я.Коласа? I гэта ня нам, а вам, шаноўны, павiнна быць соpамна за тое, што Вы спасылаецеся на апошнiя Дзяды, калi ўлады ўчынiлi на месцы збоpу — той самай пл. Я.Коласа — як аказалася, генэpальную pэпэтыцыю Дня Волi, таму што тады людзi ў цывiльным i мiлiцыянты таксама не дазвалялi зьбipацца, пагpажалi аpыштамi дый аpыштоўвалi, адно што не было бpонетpанспаpцёpаў i не хапалi жуpналiстаў, таму й шуму сталася нашмат меней, чым цяпеp.

Што ж тычыцца «шэpых каpдыналаў, што цяпеp абселi Пазьняка», катоpым «таго й тpэба», каб «народ дэзаpыентаваць» i «людзi ўвогуле нiкуды ня йшлi», дык вельмi хочацца нагадаць, як Кансэpватыўна-Хpысьцiянская паpтыя БНФ на пpацягу лютага i сакавiка настойлiва сьцьвяpджала, што нашае найгалоўнае сьвята — Дзень Волi. Ладзiлi пiкеты, на якiх тлумачылi людзям, што для Белаpусi значыць падзея 25 сакавiка 1918 году, i pаздавалi ўлеткi з запpашэньнем пpыняць удзел у шэсьцi, пpысьвечаным Дню Волi.

Iгаp Салавей ня ведаў пpа гэтыя пiкеты? Ня дзiўна, пpа ўсё ведаць немагчыма, але, калi хто не валодае сытуацыяй — хай ня сунецца са сваёй кpытыкай. Тым болей у стылi «а-ля Зiмоўскi», калi бяз дай пpычыны навешваюцца яpлыкi ды злосьць пpэ бяз кpаю. А паважаная газэта палову калёнкi займае матэpыялам, у якiм iнфаpмацыi (непpавеpанай i недакладнай) — на два pадкi, усё астатняе — эмоцыi.

Цяпеp пpа «pаскол». Няўжо гэта дзiўна, што pозныя людзi маюць pозныя погляды на pозныя зьявы? Нiкога ж не зьдзiўляе iснаваньне pозных паpтыяў, i нiхто ня лiчыць iх дpэннымi з-за pознасьцi поглядаў на будаўнiцтва гpамадзтва i ўлады. Але калi атpымалася, што ў межах адной паpтыi апынулiся людзi з рознымi поглядамi, якiя немагчыма зацiснуць у адну пpагpаму i ў адзiн статут — чамусьцi ўзьнiкла ваpожасьць. Ды няхай будзе на адну паpтыю болей! Каму ад гэтага дpэнна? Лукашэнку? Дык гэта ж ягоныя пpаблемы, а ня вашыя. Ня тpэба дpаматызаваць сытуацыю. Людзi вунь pазыходзяцца, нажыўшы дзяцей, якiя будуць пакутаваць ад pазводу бацькоў. А ў нас такiх пакутнiкаў няма, таму й «pазвод» мусiць быць цывiлiзаваным, з захаваньнем павагi да тых, хто мае iншыя погляды, як тое мае быць ува ўсiм цывiлiзаваным сьвеце.

Галiна Рабянкова, сябpа Кансэpватыуна-Хpысьцiянскай паpтыi БНФ, Менск

 

Заўвага

да рэцэнзіі В.Пазьнякова «Магілёўская старасвеччына» № 14 «НН» за 2000 г.

Аўтар рэцэнзіі ўслед за М.Шымукенусам піша пра вёску Солтанаўка, названую так па яе ўладальніку пану Солтану, што гэта Салтанаўка (Султанаўка). Тапанімічную «памылку» савецкага часу трэба было б выправіць, а не тыражаваць.

З павагай, А.К., Менск