15.05.2000 / 13:00

Якаў Гутман. Антысэмітызм пад крыжам РПЦ

№ 19 (176), 10 — 15 траўня 2000 г.


 

Антысэмітызм пад крыжам РПЦ

 

Вялікі 7-мэтровы крыж над менскай кнігарняй «Православная книга» відаць здалёк. Цудоўныя вітражы зь Дзевай Марыяй і Ісусам Хрыстом разьмешчаныя зьлева і справа ад уваходных дзьвярэй. Кіраўнікі Расейскае Праваслаўнае Царквы патрыярх Алексій і мітрапаліт Філарэт, вялікія партрэты якіх знаходзяцца ў холе кнігарні, нібыта вітаюць наведнікаў. У гандлёвай залі — іконы, царкоўнае начыньне, вопратка сьвятароў, аўдыё- і відэакасэты, кнігі.

Болей за ўсё людзей — у кніжным аддзеле. Сярод звычайных кніг асаблівае месца займаюць антысэміцкія і антыкаталіцкія выданьні. Кніга «Война по законам подлости» — антысэміцкая. Яе вокладка прымушае зважаць на сябе: д’ябал у акулярах спрабуе расьсячы поціск дзьвюх рук, што сымбалізуюць саюз беларускага і расейскага народаў. Самога д’ябла карае анёл.

Д’ябал, натуральна, — увесь габрэйскі народ, а анёл — А.Лукашэнка. Прадмова да кнігі заклікае: «Помогайте своему народом избранному Президенту Александру Григорьевичу Лукашенко!»

Кніга дае простыя адказы на ўсе тыя пытаньні і праблемы, зь якімі беларусы сутыкаюцца ў сваім штодзённым жыцьці, растлумачвае, адкуль бяруцца нашыя цяжкасьці эканамічнага, сацыяльнага, палітычнага характару, называе галоўную сілу, якая замінае беларусам жыць забясьпечана й годна.

 

«Разрушение Советского Союза и приближающаяся катастрофа России — только часть мирового заговора воротил еврейского финансового капитала и политиканствующих пророков талмудического иудаизма».

«В Талмуде излагаются пути и средства истребления других народов и завоевания мирового господства».

«Факт, что в Нью-Йорке и его окрестностях из опасения «осквернить» иудейских потребителей мяса никакого другого, кроме кошерного, не продают вовсе и не подают в ресторанах... Неиудейское население этого города, число которого в несколько раз превосходит число живущих в нем иудеев, должно подчиняться воле меньшинства и есть то, что едят их «господа».

«Ритуальные убийства не миф, но действительно случаются среди иудейской секты хасидов».

«Фашисты планировали уничтожить только тех евреев, которые не поддерживали сионистские лозунги. Фашистская идеология была взята в готовом виде из сионизма... Гитлер — еврей по матери, Геринг, Геббельс — евреи».

«Народ, исповедующий религию, проповедующую воровство, мошенничество, убийство, избиение целых народов, — является по существу преступным... Евреи не могут быть равными с христианским народом».

«Иудеи, стремясь извлечь максимум выгоды из числа их собратьев, якобы погибших в лагерях Гитлера, раздули цифру своих жертв приблизительно в 20 раз...».

«В центре проблем, поставленных нам сегодня жизнью, стоит только еврейский вопрос»...

Выходзячы з кнігарні «Праваслаўная кніга», па-іншаму пачынаеш ацэньваць усьмешкі патрыярха Алексія і мітрапаліта Філарэта на іхных партрэтах у холе. Вось, аказваецца, у чым справа! Яны, мусіць, раней за іншых даведаліся, якое пытаньне стаіць у цэнтры ўсіх нашых праблем.

Ведаюць той сакрэт і дзяржаўныя органы: суд і пракуратура, Камітэт па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў, Камітэт па друку. Ведаюць, бо таксама толькі хітравата ўсьміхаюцца ў адказ на звароты габрэйскіх арганізацыяў. Маўчаць палаты, урад, адміністрацыя прэзыдэнта. Нягледзячы на тое, што ў продажы ўжо зьявілася і навінка: кніга «О еврейском фашизме». На самым відне.

Кіраўнікі дзяржавы, што давялі эканоміку да развалу, народ — да галоты, а краіну да міжнароднай ізаляцыі, ведаюць запаветнае рашэньне ўсіх праблем — поўнае зьнішчэньне габрэяў! Няшмат іх, праўда, ужо засталося. Столькі, колькі ў вайну, ужо ня зьнішчыш. Але ж подзьвіг папярэднікаў не пакідае ў спакоі. Тыя, хто з-за малалецтва не пасьпеў пастраляць на Ямах, папрацаваць «дантыстам» у крэматорыі або проста ўчыніць беспакараны пагром габрэйскае кватэры, прагнуць сатысфакцыі і заклікаюць паўдзельнічаць у гэтым усіх іншых. Бо пакуль яны не здаволяцца, у краіне будзе працягвацца стагнацыя, будуць дагніваць калгасы, не напоўняцца крамы, ня вырастуць заробкі, вакол не засьвеціць сонца і Беларусь не ператворыцца ў багатую, паважаную ў сьвеце краіну.

Таму народ мусіць цешыцца разам з сваім кіраўніцтвам, не пераймацца асабістымі турботамі, а пільна высочваць дзе-якога апошняга тутэйшага лекара ці кампазытара, каб адпомсьціць, нарэшце, за негабрэйскую большасьць Нью-Ёрку, што вымушаная душыцца кашэрным мясам.

Якаў Гутман, прэзыдэнт Сусьветнага згуртаваньня беларускіх габрэяў

 

Гарадзкі суд Менску будзе разглядаць скаргу габрэйскіх арганізацыяў на рашэньне суду Савецкага раёну, які не знайшоў у кнізе «Война по законам подлости» заклікаў да распальваньня міжнацыянальнай варожасьці. Пачатак 11 траўня а 14-й.


Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру