Восьмы тур чэмпіянату Беларусі па футболе стаў прыкметны тым, што барысаўскі БАТЭ яшчэ больш замацаваўся на вяршыні турнірнай табліцы. Цяпер яго адрыў складае сем пунктаў. У нядзелю БАТЭ ў прыгожым паядынку, багатым на галы, перамог наваполацкі «Нафтан» — 4:2.

Галоўны перасьледнік барысаўцаў МТЗ‑РІПА нечакана прайграў у Магілёве мясцоваму «Дняпру» 2:1. Гарадзенскі «Нёман» на сваім стадыёне разыграў нічыю зь менскім «Дынама» — 1:1.

Астатнія матчы туру прынесьлі наступныя вынікі:
«Віцебск» — «Дарыда» 2:1,
«Тарпэда» — «Дынама» (Берасьце) 1:0,
«Менск» — «Шахцёр» 0:0,
«Смургоні» — «Гомель» 1:1.

Турнірная табліца пасьля васьмі тураў выглядае наступным чынам:
БАТЭ — 21 пункт,
МТЗ‑РІПА — 14,
«Нёман», «Тарпэда» — па 13,
«Гомель», «Шахцёр» — па 12,
«Смургоні» — 10,
«Дняпро», «Віцебск» — па 9,
«Дынама» (Берасьце), «Дынама» (Менск) — па 8,
«Нафтан» — 7,
«Менск» — 6.

Найлепшыя бамбардзіры: Раман Васілюк («Гомель»), Генадзь Блізьнюк (БАТЭ) — па 9 галоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?