Архіў

Антоні Радзівіл вярнуўся

№ 24 (181), 12 — 19 чэрвеня 2000 г.


 

Антоні Радзівіл вярнуўся

 

Урна з прахам нашчадка беларускіх магнатаў у сераду была дастаўленая ў нашую краіну з Англіі. Для ўдзелу ў жалобнай цырымоніі ў Беларусь прыляцелі родныя Антонія Радзівіла – ягоная ўдава, два сыны й нявестка. Спадарыня Радзівіліха перадала ў дарунак Беларусі сямейную рэліквію – унікальную мапу нашае краіны, вырабленую напрыканцы ХVІ стагодзьдзя на замову князя Радзівіла Сіроткі. Уручаючы беларусам свой дар, госьця выказала спадзяваньне, што старажытная мапа дапаможа новым пакаленьням беларусаў спасьцігаць гісторыю Бацькаўшчыны.

У чацьвер у Нясьвіжы ва ўрачыстай атмасфэры адбылася цырымонія перапахаваньня Антонія Радзівіла – яго прах знайшоў вечны прытулак у крыпце Радзівілаў, што ў Фарным касьцёле. Каля трох гадзінаў доўжылася жалобная імша, пасьля якой адбыўся канцэрт-рэквіем, у часе якога сярод іншых музычных твораў прагучэлі й кампазыцыі, створаныя некалькі стагодзьдзяў назад радавітымі продкамі Антонія Радзівіла. Увечары госьці жалобнае цырымоніі былі запрошаныя на памінальную вячэру.


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты2

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Спявачка Каця IOWA апранулася па матывах карціны Шагала «Прагулка» ФОТА4

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву1

У Бангладэш вайсковы самалёт пратараніў школу, у якой было шмат дзяцей

Вызначыліся магчымыя супернікі беларускіх клубаў у 3-м раўндзе кваліфікацыі еўракубкаў

Ціханоўскі паказаў сваю трэніроўку32

«Адмыла кватэру, а яна кажа: выязджай». Беларуска зняла аднапакаёўку ў Мінску, але гаспадыня ўбачыла «камуналку» і перадумала2

Чым кормяць у рэстаране нетрадыцыйнай беларускай кухні?2

У Італіі адмянілі выступ расійскага дырыжора Валерыя Гергіева2

Ізраіль пачаў наземную і паветраную аперацыю ў цэнтры сектара Газа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты2

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць