Архіў

Арцём Лук’яновіч. Элітарнае й таталітарнае

№ 24 (181), 12 — 19 чэрвеня 2000 г.


 

БТ вачыма беларуса

Элітарнае й таталітарнае

 

Ня ўсё так гнюсна ў БТ, як можа падацца пры першым праглядзе новых праектаў. Сьпісаныя з расейскіх «Жаночых гісторыяў» «Таямніцы жаночага характару» вылучаюцца надуманай арыгінальнасьцю. Закадравае басовае мармытаньне (ня тое каб неразборліва, але замарудна), што падыходзіла б для рэклямы камінных кратаў на «8-м канале», незразумела якім чынам дапасавалі да апавяданьня пра жанчынаў і моду. Затое «Доля чалавека» была сардэчная. «Прэм’ер-парад» лепшы за былую «Банку коміксаў». Толькі незразумела, чаму «прэм’ер». У «Добрай раніцы, Беларусь!» распавялі пра «Менскую вясну» (тую, што арт-фэстываль). Не пабаяліся паказаць, як іх міліцыя затрымлівала, ды пагаварылі ў жывым эфіры пра неабходнасьць свабоды — і ня толькі творчасьці.

Сталі на БТ фільмы паказваць добрыя, разумныя і ня надта старыя. «Бяжы, Лола, бяжы!», «Орг», трылёгія «Догма» (вельмі сьмела для БТ — усялякае ўсё голае ня выразалі). Праўда, на гэтым тыдні — зусім мала нерасейскіх кінаў, а ў суботу дык увогуле ніводнага фільму. Жэст добрай волі да расейскіх каналаў ды падарунак беларускім мужчынам — каб жонкі не перашкаджалі футбол глядзець.

А чаго ж вы хацелі ад «першага нацыянальнага тэлеканалу», калі ён і адзіны? Звальняць супрацоўнікаў толькі за тое, што яны былі заўважаныя на апазыцыйным шэсьці, на ім могуць. Могуць скласьці «чорны сьпіс» гуртоў, не пажаданых для паказу — для дырэкцыі праграмаў забароненыя «NRM», «Новае Неба», «Уліс». Могуць не пусьціць у эфір замалёўкі на верш пра вялікую айчынную вайну, бо аўтар верша — Рыгор Барадулін. А болей? Што ж там болей...

Арцём Лук’яновіч


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Калінкавічах закрылі радзільнае аддзяленне — каб нарадзіць, трэба ехаць у іншы раён5

У Калінкавічах закрылі радзільнае аддзяленне — каб нарадзіць, трэба ехаць у іншы раён

Усе навіны →
Усе навіны

У Бангладэш вайсковы самалёт пратараніў школу, у якой было шмат дзяцей

Вызначыліся магчымыя супернікі беларускіх клубаў у 3-м раўндзе кваліфікацыі еўракубкаў

Ціханоўскі паказаў сваю трэніроўку32

«Адмыла кватэру, а яна кажа: выязджай». Беларуска зняла аднапакаёўку ў Мінску, але гаспадыня ўбачыла «камуналку» і перадумала2

Чым кормяць у рэстаране нетрадыцыйнай беларускай кухні?2

У Італіі адмянілі выступ расійскага дырыжора Валерыя Гергіева2

Ізраіль пачаў наземную і паветраную аперацыю ў цэнтры сектара Газа9

Зноў адменены шэраг рэйсаў у Маскву, Санкт-Пецярбург і Калугу1

Калега, якую пяшчотна абдымаў гендырэктар IT-кампаніі Astronomer на канцэрце Coldplay, замужам за іншым гендырэктарам11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Калінкавічах закрылі радзільнае аддзяленне — каб нарадзіць, трэба ехаць у іншы раён5

У Калінкавічах закрылі радзільнае аддзяленне — каб нарадзіць, трэба ехаць у іншы раён

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць