З рэдакцыйнай пошты

 

Пляц Люанды

У Менску ўжо нават школьнікі ведаюць, дзе знаходзіцца пляц Бангалор і дзеля чаго ён існуе. Але тым ня менш шэраг маласьвядомых грамадзянаў незадаволены тым, што дзеля задавальненьня сваіх патрэб ім дазваляюць зьбірацца толькі ў адным месцы. Маўляў, няма альтэрнатываў. Абіваюць парогі гарвыканкаму, адрываюць ад працы на карысьць гараджанаў сп.Чыкіна.

Для задавальненьня зваротаў грамадзян прапаную дадаткова вызначыць дзеля арганізацыі пікетаў ды мітынгаў пляцоўку ля станцыі аэрацыі ў Шабанах, назваўшы яе «пляц Люанды» (гэта таксама горад-пабрацім Менску, кожны мянчук павінен ведаць). І калі які-небудзь недабоек-апазыцыянэр будзе незадаволены тым, што яго пасылаюць на Бангалор, дык у якасьці альтэрнатывы можна будзе паслаць яго ў Люанду.

Вячка Васілёнак, Менск

 

Ганьба прафанатарам ідэяў

Хачy падзялiцца дyмкамi наконт Усебелаpyскага зьезду за незалежнасьць. Iдэя яго пpа-вядзеньня, безyмоўна, станоўчая. Тpэба паказаць сьветy, што белаpyсы хочyць жыць заможна, быць пpызнанымi ў мiж-наpоднай сyпольнасьцi, мець незалежнyю кpаiнy i не зьбi-pаюцца моўчкi глядзець на тое, што зь iмi pобiць лёс. Хтосьцi з iнiцыятаpаў пpавядзеньня гэтай акцыi заявiў, што тpэба вы-лyчаць дэлегатаў ад наpоду паводле пpынцыпу, якi быў ужыты ў 1917-м годзе.

I вось, спpава pаспачалася. Быў ствоpаны аpгкамiтэт па пpавядзеньнi кангpэсу. Былi пpаведзеныя сходы гpамадзянаў у pозных гаpадох Белаpyсi, y тым лiкy i ў Вiцебскy. Hа гэтых сходах жыхаpы галасавалi за пpапанаваныя кандыдатypы (сьпiс якiх быў падpыхтаваны загадзя). Hа «сход» y Вiцебскy зьявiлася каля 100 (!) чалавек. За гадзiнy амаль адзiнагалосна былi зацьвеpджаныя 6 кан-дыдатypаў. Усе абpаныя дэлегаты — баpацьбiты за белаpyс-касьць, за незалежнасьць кpа-iны. Гэта й добpа, але пpы такiм pаскладзе нi пpа якyю ле-гiтымнасьць пастановаў Усе-белаpyскага зьездy казаць немагчыма: на iм бyдзе пpадстаў-лены ня ўвесь HАРОД, а толькi яго нацыянальна-сьвядомая частка. Тамy зьезд ня бyдзе мець паўнамоцтваў выстyпаць ад iмя ўсяго белаpyскага наpоду. Гэта бyдзе чаpговая сходка пpад-стаўнiкоў апазыцыi i яе сымпатыкаў. Hя болей.

Людзi, y масе сваёй, нават ня ведаюць пpа маючы адбыцца кангpэс: pаскpyткi iдэi няма нiякай. Hекатоpыя апазыцыйныя газэты, канечне, надpyка-валi абвесткi, але ня ўсе людзi чытаюць тыя выдфаньнi. Дзяp-жаўныя ж СМI, зpазyмела, маўчаць. Былi надpyкаваныя і ўлёткi, але зyсiм неiнфаpма-цыйныя i да сьмешнага малой колькасьцю.

Hезpазyмелая таксама пасьпешнасьць y пpавядзеньнi кан-гpэсy: спачаткy ён мyсiў адбыцца 14—15 лiпеня, заpаз тpохi пеpанесьлi — на 29-га. Ясна, што за такi тэpмiн немагчыма добpа падpыхтаваць гpамадзтва да гэтай акцыi, а тым больш — pазабpацца з yсiмi аpганiза-цыйнымi пытаньнямi. Але чуў, што толькi чатыры чалавекі з паўсотнi пpадстаўнiкоў дэма-кpатычных аpганiзацыяў, што пpацyюць над падpыхтоўкай зьездy, выказалiся за пеpаня-сеньне акцыi блiжэй пад восень (сяpод іх, кажуць, быў i Вiнцyк Вячоpка). Такiм чынам можна сказаць, што гэтая акцыя — маpнаваньне гpошай i падстаўка высокай iдэi. Ганьба.

Яpаслаў Манцэвіч, [email protected]

 

 

Пячорны нацыяналізм

Праблемы з выкладчыкам беларускай мовы ў студэнтаў нашага факультэту сягаюць у гісторыю. Слухаючы расповеды старэйшых студэнтаў, я, нацыяналіст, толькі «спачуваў». «А што вы хацелі, трэ было вучыцца белмовы!» Але ж неўзабаве паспытаўся і я навукі ў нашага В.В. — на выгляд, «дзядка-дзьмухаўца». Колькі ж самадурства й нецярпімасьці ў ім!

В.В. недаспадобы мяккія знакі. Варта было некаму выявіць на пісьме асыміляцыйную мяккасьць там, дзе яе афіцыйны правапіс не дапускае, як ён аж крывёю наліўся. Затое В.В. даспадобы беларускія прозьвішчы. Выкліча якую студэнтку, выслухае, «як паложана», а потым давай «заганяць» ёй, чаму гэта ў яе прозьвішча Бусько, а ня Буська.

І вось так у лёсе маім склалася, што ў мяне прозьвішча расейскага паходжаньня — Вушакоў. А яшчэ так склалася, што раблюся я ўсё больш закончаным нацыяналюгам. А ўжо й я не падумаў бы, што можа быць выкладчык белмовы, які на старасьці будзе гуляць у скінгеда-дзяржаўніка (ёсьць такі атрад скіноў, што ловіць у парку «ніфераў» ды пытаецца прозьвішча. Калі «ніфер» носіць расейскае прозьвішча...). Вось, здаем мы іспыт па белмове. І выходзіць цуд: усе з нас, хто беларускай мовай у жыцьці карыстаецца, атрымалі «трайбаны», хоць да экзамэну рыхтаваліся, як да роднага. Астатнія сьмяюцца! І напрошваецца выснова: няўжо за нашыя прозьвішчы — Белакураў, Кацяшоў, Ушакоў...

Што, нам мяняць прозь-вішчы? Пячорны нейкі нацыяналізм... Або пісаць у кожным унівэрсытэцкім клязэце, што «В.В. забівае беларускае слова»?

Сяргей Ушакоў, Бабруйск

 

Ад рэдакцыі. Хоць у допісе не было пазначана, у якім унівэрсытэце працуе выкладчык, але, маючы ягонае прозьвішча, мы знайшлі гэтую ВНУ, пагаварылі з загадчыкам катэдры беларускай філялёгіі, ён прасіў прабачэньня і абяцаўся разабрацца на будучыню.

Праблема талеранцыі і культуры ёсьць. І мае яна шмат аспэктаў. Па-першае, беларускі нацыяналізм, нягледзячы на крэольскі і каляніяльны характар цяперашняй беларускай дзяржавы, на шчасьце, пераважна мае характар не этнічнага, а палітычнага нацыяналізму, г.зн. ён ня робіць адрозьненьня між людзьмі рознага паходжаньня, а акцэнтуе ўвагу на стаўленьні да пабудовы беларускай дзяржавы. Гэткія праявы «пячорнага», як Вы пішаце, этнічнага нацыяналізму, сапраўды шакуюць.

Узровень выкладчыкаў і настаўнікаў беларускай мовы сапраўды laisse a desirer. Бо спэцыяльнасьць гэтую каляніяльныя ўлады заўсёды прадстаўлялі як непрэстыжную, пэрспэктываў кар’еры з адукацыяй па беларускай філялёгіі няшмат, а, каб гарантаваць палітычны спакой, на катэдры беларускай мовы часта падбіралі людзей абыякавых, канфармістаў, тады як людзей таленавітых і з сучасным мысьленьнем часта наўмысна заціралі. Вось і выходзіць, што часта нацыяналісты і адраджэнцы не знаходзяць водгуку якраз спасярод натуральных сваіх, здавалася б, прыхільнікаў. Дый, паколькі беларуская літаратура й філялёгія заўсёды знаходзіліся пад значна большым прэсам цэнзуры і забаронаў, чым расейскія, дык і сьвядомасьць тых, хто іх вывучае, фармуецца як больш кансэрватыўная...

Але, нягледзячы на гэта, цэнтры вывучэньня беларусістыкі — гэта адны з рэдкіх, і тым каштоўных, беларускамоўных асяродкаў.

Гэткія неадэкватныя рэакцыі на небеларускія прозьвішчы — бессэнсоўныя, але ўсё ж — абарончыя рэакцыі. Рэакцыі нацыяналістычнага адчаю на русіфікацыйны выклік. Між іншым, у літоўцаў пры ўвядзеньні новых літоўскіх пашпартоў дзесяць гадоў таму была цэлая хваля «літуанізацыі» прозьвішчаў (вядома ж, добраахвотная), калі з прозьвішча выбіралі славянскі «элемэнт», Каткявічусы і Станкявічусы станавіліся Каткусамі і Станкусамі. Маўляў, нашых дзядоў славянізавалі, а мы вяртаемся да сваіх спрадвечных найменьняў. Іншая рэч, што ніхто нікога ў гэтай справе ня мусіць прымушаць.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0