Архіў

Зімоўка жывёлаў

№ 28 (185), 10 — 17 ліпеня 2000 г.


 

пазытывы

Зімоўка жывёлаў

 

Некаторыя, мабыць, памятаюць казку з гэткай назвай. Там розныя зьвяры будуюць сабе дамкі: хто зь пяску-труску, хто яшчэ з чагось. Дык то, шаноўныя, у казцы.

Насамрэч беларусы дзеля сваіх каровак звычайна будавалі два памяшканьні: у хляве сама рагуля стаіць, а ў пуні захоўваецца яе правіянт, пераважна духмянае сена. Тое было, паважаныя, да перамогі калгаснага ладу на ўсёй этнічнай тэрыторыі.

З 1941 году мы адразу пераскочым ў 1961 г., калі ўсё збольшага супакоілася, і калгасны лад, здавалася, умацаваўся да другога прышэсьця.

Сялянаў рабілася ўсё меней, бо ішла «соцыялістычная урбанізацыя». Кароваў рабілася ўсё болей, бо адбывалася «соцыялістычная індустрыялізацыя» сельскай гаспадаркі.

У выніку краявіды напоўніліся лягернага выгляду кароўнікамі і менш брыдкімі, падобнымі да чагосьці касьмічнага сянажнымі вежамі. Незаўважныя здалёк сіласныя яміны таксама распаўсюдзіліся. Толькі сялянскія падворкі і фізіялёгія кароваў за той час не пасьпелі зьмяніцца досыць значна.

Каровы, як ім наканавана, любілі траву і сена, а сяляне ўцякалі ў гарады або старэлі і сьпіваліся ад калгасна-камуністычнага шчасьця. Таму свае каровы даглядалі сяк-так, а да дзяржаўных ставіліся ўсё больш абыякава.

Пасьля 1985 году сыстэма развальваецца і кароваў штогод менее. Апошнімі гадамі сытуацыя набывае рысы катастрафічнай. Пра якасьць кармоў ніхто не гаворыць нават на сэлектарных нарадах, бо нават умоўных цэнтнэраў кармавых адзінак не стае пры ўсім аптымізме статыстыкаў.

Вось і сёлета нарыхтавалі сена на 12 чэрвеня аж 52% да ўзроўню мінулага году. Тым годам, ня самым лепшым, штодня з 5 да 12 чэрвеня касілі па 48 тыс. га, а сёлета — па 32 тыс. га.

З кастрычніка 1999 г. да 1 чэрвеня 2000 г. колькасьць дзяржаўных кароваў скарацілася з 1245 да 1236 тыс. Не падобна, каб сёлета яна ўзрасла.

Варта ўзгадаць, што ў 1913 годзе ў сучасных межах Беларусі пасьвілася, мычала і зімавала 1610 тыс. кароваў. Цяпер маем 1860. Наперадзе зіма. Жыць будзем лепш, чым пры царызме і прыватнай уласнасьці.

 Міхал Залескі


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў6

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына разбіў відэакамеру ў пад'ездзе, надзеўшы для маскіроўкі трусы на галаву8

Скандынавія прыцягвае беларуса: дальнабойшчык расказаў аб працы ў краі вікінгаў2

«Матрошкамі ўжо не здзівіш». У Расіі заклікалі стварыць свой аналаг Лабубу3

Вядучая «Марафону адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі адпачывала ў Латвіі27

На поўначы Брэста працягвае смярдзець, улады заклікаюць «не панікаваць»2

Са Швецыі дэпартуюць яшчэ адну беларускую сям'ю11

Пад Быхавам адкрылі помнік археалагічнай знаходцы 1960 года. Ён падобны да надмагілля

Ва Украіне пад уплывам пратэстаў вяртаюць незалежнасць антыкарупцыйным органам8

У Мёрах падлетак прадаваў парнаграфію, выкарыстаўшы нумар суседа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў6

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць