Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

 

М.Гарэцкі. Публіцыстыка 1918-1919 г. / Укладальнікі В.Селяменеў, В.Скалабан; Навуковы рэдактар М.Мушынскі. — Менск: БелНДІДАС, 2000. — 158 с. — Наклад 100 ас. ISBN 985-6099-64-1

Упершыню зьмешчаныя публікацыі Максіма Гарэцкага пераважна з смаленскай прэсы 1918—1919 гадоў, падпісаныя рознымі псэўданімамі.

Гарэцкія чытаньні: Матар’ялы спавешчаньняў і паведамленьняў / Дзяржаўны музэй гісторыі беларускае літаратуры; Складальнік Т.Аніскавец. — Менск, 2000. — 94 с. — Наклад 75 ас.

Тое, што дагэтуль было невядома пра Максіма Гарэцкага й ягоную эпоху, у гэтым зборніку.

У.Канатуш. Героі Старога Запавету / Пераклад з расейскай Ю.Рапецкага. Адказны рэдактар В.Сёмуха. — Менск: «Белпрынт» у Рэспубліцы Беларусі, 1999. — 304 с. — Наклад 3000 ас. ISBN 985-6560-42-Х

Аўтар кнігі выкладае сваё тлумачэньне найвызначнейшых падзеяў, апісаных у Старым Законе.

В.Грыцкевіч. Гісторыя й міты. -- Менск: БелФранс, 2000. -- 205 с. -- Наклад 1000 ас. ISBN 985-6425-13-1

Вядомы пецярбурскі гісторык беларускага паходжаньня Валянцін Грыцкевіч у сваёй працы спрабуе паказаць пэўную залежнасьць зьменаў у гістарычнай навуцы й адукацыі ад паноўнай ідэалёгіі на канкрэтных прыкладах, галоўным чынам з гісторыі СССР. Дзеля набыцьця кнігі зьвяртайцеся ў сядзібу ТБМ у Менску (Менск, Румянцава 13).

С.Харэўскі. Зьвяры-суайчыньнікі / Аўтар прадмовы Ў.Арлоў. -- Менск: Наша Ніва, 2000. -- 92 с.

Кніжыца прысьвечана жывёлам -- гэткім самым сымбалям кожнае краіны, як герб, сьцяг і гімн. Адметнасьцяй выданьня ёсьць аповеды пра малавядомых беларускіх жывёл, што значна дапаўняе нашы веды пра нашу Бацькаўшчыну ня толькі як пра краіну зуброў. Бальшыня нарысаў друкавалася ў адноўленай «Нашае Нівы» ў першыя гады яе існаваньня .

На шляхах да ўзаемаразуменьня: Навуковы зборнік / Рэдакцыйная калегія: А.Мальдзіс (галоўны рэдактар) ды інш. — Менск: «Беларускі кнігазбор», 2000. — 356 с. — (Беларусіка = Albaruthenica; кніга 15). — Наклад 500 ас. ISBN 985-6318-81-5

Зборнік складаецца з матар’ялаў трох міжнародных навуковых сустрэчаў, асноўнаю тэмаю якіх было грамадзка-культурнае ўзаемадзеяньне Беларусі й суседніх краін. У першы разьдзел увайшлі спавешчаньні, прачытаныя на беларуска-польскім форуме, другі прысьвечаны асобе й спадчыне Мікалая Радзівіла Сіроткі, трэці — Браніславу Эпімаху-Шыпілу. Матар’ялы зьмешчаны ў беларускай, польскай і расейскай мовах.

Спадчына. № 2, 2000. — Менск, 2000. — 224 с., іл. — Наклад 1814 ас. ISSN 0236-1019

Сярод найцікавейшых матар’ялаў апошняга нумару «Спадчыны» — артыкул Рыгора Максімовіча «Як беларускі Менск стаўся «Мінскам»», дакумэнты часоў нацыянальнага адраджэньня пачатку ХХ ст. ды новыя дасьледзіны з гісторыі шляхецкіх радаводаў і краязнаўства.

З.Санюк. Эстэтыка творчасьці Янкі Купалы / Навуковы рэдактар В.Салееў. — Менск: «Беларускі кнігазбор», 2000. — 212 с. — Наклад 300 ас. ISBN 985-6318-85-8

 

Агляд падрыхтаваў Віктар Мухін


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0