Адміністрацыя спецкамендатуры Магілёва прыняла рашэнне выпускаць у горад аднаго з лідэраў «Маладога фронту» Артура Фінькевіча толькі на паўтары‑дзве гадзіны.

10 чэрвеня маёр Уладзімір Міхайлаў дазволіў маладафронтаўцу выйсці ў горад толькі на паўтары гадзіны. Артур Фінькевіч збіраўся паспець хаця б у лазню і цырульню. Зазначым, што цяпер у Магілёве стаіць трыццаціградусная спякота, а душ у спецкамендатуры рамантуецца. Маёр Міхайлаў прапанаваў Фінькевічу схадзіць толькі ў цырульню, маўляў, «там табе і галаву памыюць». Маладафронтавец палічыў гэту прапанову здзекам і ўвогуле адмовіўся ісці ў горад.

Артур Фінькевіч тлумачыць такія паводзіны кіраўніцтва спецкамендатуры тым, што ён злосны парушальнік рэжыму. Да таго ж, маладафронтавец стаіць на ўліку як асоба схільная да пабегу. Гэта фармальныя прычыны, па якіх можна не пусціць у горад ці абмежаваць час знаходжання ў горадзе.

З іншага боку, адміністрацыя «хіміі» абавязаная выпускаць Фінькевіча, бо ён мусіць па правілах утрымання выглядаць ахайна. Неахайны выгляд можа стаць падставай для чарговага спагнання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?