Гавэл думае пра Беларусь

Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл прыслаў вітаньне Ўсебеларускаму зьезду за незалежнасьць наступнага зьместу:

«Шаноўныя ўдзельнікі зьезду, дарагія сябры!

Рады вітаць ваш сход, што мае повязь з гістарычным першым Усебеларускім зьездам, які адбыўся напрыканцы 1917 году ды быў вызначальным крокам да ўзьнікненьня сучаснай беларускай дзяржаўнасьці.

Упэўнены ў тым, што ў новым сусьветным парадку, у які мы патрапілі за мінулыя дзесяць гадоў і які прынес шмат зьменаў у наша жыцьцё, разам могуць у згодзе й роўнасьці супрацоўнічаць толькі такія ўдзельнікі, якія самі ўсьвядомілі сваё ўласнае вызначэньне. Веру, што напамін і спадчына беларускай дзяржаўнасьці ды незалежнасьці ёсьць неабходнай перадумовай умацаваньня нацыянальнага самавызначэньня беларускай дзяржавы.

У сваіх размовах зь людзьмі, якія паходзяць з вашага краю ці займаюцца яго вывучэньнем, я шматкроць адчуў, што ў Беларусі жывая памяць пра тое, якім чынам паў камунізм на нашых землях. Уважаю за частку адказнасьці кожнага грамадзяніна Чэскай Рэспублікі, кожнага эўрапейца ды ўсіх, хто вызнае ды бароніць такія каштоўнасьці як дэмакратыя, захаваньне правоў чалавека ды свабоды асобы, каб цікавіліся становішчам, у якім знаходзяцца Беларусь і яе грамадзяне, каб паводле сваіх магчымасьцяў словам і справай дапамагалі прасоўваньню дэмакратыі ў Беларусі.

Жадаю вашаму сходу спакойнай хады й шмат посьпехаў».


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0