Вясковы лірнік
Галаўлі
На шляху з Наваельні да Дзятлава — вёска Галаўлі.
Стаю на дарозе. Нешта нават скрыжаваньнем незваць нельга. Па правай руцэ — вясковая вуліца. На самым пачатку яе два крыжы. Аднолькавых памераў, з аднаго матэрыялу, на адным падмурку.
Праваслаўны ды каталіцкі.
На абодвух надпісы аднолькавага сэнсу па-польску і па-расейску: «Ад агню, голаду й вайны барані нас, Божа».
Калі павярнуцца назад ды перайсьці бальшак, празь некалькі сот мэтраў, паўз кар’еры са сьмецьцем і сьцірты, каляіна прывядзе да некалькіх былых хутароў. На адным яшчэ засталіся абрысы жытла, з апалай страхой і непаслухмянымі бярвеньнямі.
Апошні сустрэў мяне тугою.
Маленькая камэра-»мыльніца» парушае сваёй оптыкай суадносіны памераў краявіду і расьцягвае пэрспэктыву. Задні плян адыходзіць далей і тым самым яшчэ больш узмацняе пачуцьцё закінутасьці і самоты.
Ні час, ні ўлада ня здолелі пакуль патрушчыць нашу гісторыю. Але ўкусілі добра.
Уладзімер Мароз