На сусьветным рынку калійных угнаеньняў назіраецца заўважны рост. У зьвязку з гэтым, пераход Беларусі на пяцігадовы рамкавы кантракт паставак у Кітай экспэрты лічаць нелягічным.

Беларуская калійная кампанія ўклала выгаднае пагадненьне на пастаўку калійных угнаеньняў у Індыю. Аб’ём паставак сёлета амаль удвая перавышае мінулагоднія паказчыкі: 238 тыс.т. супраць 106 тыс.т. БКК усьлед за канадзкай кампаніяй Potash‑Corp узьняла кошт на хлорысты калій да 50$/т. Дамова ўкладзеная з буйным індыйскім імпартэрам — кампаніяй IPL, якая забясьпечвае калійнымі ўгнаеньнямі да 80% індыйскага рынку.

Сёлета назіраецца небывалы рост калійнага рынку. Чакаецца рост коштаў на калійныя ўгнаеньні да 270$/т. Экспэрты тлумачаць такі ажыятаж высокім попытам на ўгнаеньні для прадукцыі, што выкарыстоўваецца для вырабу біяпаліва.

Нагадаем, што ў 2006 г. БКК вяла складаныя перамовы з кітайскімі імпартэрамі, у выніку якіх здолела ўзьняць кошты толькі на 25$/т. У 2007 г. перамовы з Кітаем скончыліся 3%‑ай прыбаўкай кошту. Мяркуецца, што БКК пяройдзе на пяцігадовы рамкавы кантракт з кітайскімі партнэрамі.

СП, паводле «Белорусы и рынок»