Рэпрэсіі супраць актывістаў

За раздаваньне ўлётак з заклікам да байкоту, агітацыю за ўдзел у акцыях апазыцыі або наклейваньне налепак за мінулы тыдзень былі затрыманы: у Салігорску – Анатоль Лобан, Валянцін Баранаў, у Лідзе – Станіслаў Суднік, Алесь Судак, Віктар Аўгусьцін, Павал Анацка, у Берасьці – Рыгор Варвашэвіч, Уладзімер Вялічкін, Васіль Андрасюк, Сяргей Грынь, Віктар Апаляйчук, у Віцебску – Аляксей Прохар, Уладзiмер Патоцкі, Юры Мельнiкаў, Сяргей Шапiра, Аляксандар Прахарэнка, Марат Волкаў, Сяргей Сьмірноў, Андрэй Саўчанка, Сяргей Доўгі, Сяргей Васенка, Яніс Чучман, Сяргей Гродзь, у Горадні – Мікалай Івашын, у Кобрыні – Зьміцер ды Андрэй Вакульчыкі, у Маладэчне – Тадэвуш Шусьціцкі, у Гомелі – Васіль Палякоў, у Магілёве – Уладзімер Калішэвіч, Сяргей Гiркiн, Андрэй Качуроўскi, у Баранавічах – Міхал Барысевіч, у Рагачове – менчукі Ўладзімер Лабковiч і Сяргей Альфер, якія прыяжджалі на сустрэчу з выбарцамі, у Менску – Зьміцер Касьпяровіч, Аляксей Кавалец, Сяргей Шынкевiч, Валеры Шчэрбiн, Галiна Скуратовiч, Марыя Сiнiцына, Жанна Холусева, Андрэй Сiнякоў, Уладзімер Кішкурна, Лявон Садоўскі, а гэтаксама – Галіна Юрына, Зося Чаропка, Аляксандар Карызна, Сяргей Андросаў, Віталь Радкевіч, Наталя Емеляновіч, Валеры Жэрбін, Наталя Емялянава, Валянцін Баранаў, Уладзімер Бордак, Аркадзь Галай, Уладзімер Раманоўскі, Віталь Макаранка, Ігар Маханёнак.

У Маладэчне міліцыянтамі быў зьбіты фронтавец Алесь Дудка.

У Воршы судзілі арганізатараў тамтэйшага несанкцыянаванага “Маршу Свабоды” Віктара Андрэева ды Юр’я Санька.

З 4-га курсу фiлялягiчнага факультэту Магiлёўскага дзяржаўнага ўнiвэрсытэту адлiчылi Ганну Згодзiну.

Сьпіс падрыхтаваны з дапамогаю Цэнтру абароны правоў чалавека “Вясна” й БНФ “Адраджэньне”.

“НН”


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0