Па просьбе Аб’яднанага Камітэту па пошуку і абароне зьніклых бязь зьвестак ваеннапалонных Злучаных Штатаў Амэрыкі Грамадзкае аб’яднаньне “Дыярыуш” бярэ ўдзел у пошуку інфармацыі пра амэрыканскіх грамадзянаў, што зьніклі падчас ІІ сусьветнай вайны і ў наступныя дзесяцігодзьдзі. Таму ГА “Дыярыуш” зьвяртаецца да ўсіх, хто штосьці ведае пра амэрыканцаў, якія трапілі на тэрыторыю былога Савецкага Саюзу і загінулі тут ці ўтрымліваліся ў лягерох і турмах, з просьбай паведаміць пра гэта.

Любыя дакумэнты, асабістыя рэчы, а таксама паведамленьні, зьвязаныя са зьнікненьнем амэрыканцаў, будуць зь вялікай удзячнасьцю прынятыя сем’ямі, што цягам доўгіх гадоў нічога ня ведалі пра лёс сваіх зьніклых бацькоў, мужоў, сыноў, братоў.

 

Загадзя выказваем глыбокую ўдзячнасьць за любую дапамогу і просім дасылаць інфармацыю на адрас: 220064, Менск, а/с 128.

Кантактны тэл.: (017) 243-67-51.

E-mail: office@dyjaryush.org.by