Паштовая скрынка
А.С. з Наваградка. Калі чалавек сапраўднаю справаю агітуе, дык што ў гэтым кепскага?
Алесю М. зь Менску. У артыкуле многа звычайнага нігілізму, псэўданезалежніцтва і перажоўваньня запушчаных афіцыйнаю прапагандаю мітаў. А вось пра патрэбу абапірацца на ўласныя сілы правільна чалавек піша.
Яўгену Л. зь Менску. Тэксты песень з акордамі пэрыядычна друкаваліся асобнымі выданьнямі і ў розных газэтах. Даведацца можна ў Віталя Супрановіча (017) 227-51-09.
Натальлі В. зь Менску. “У маладосьці жывеш, як у кіне, у старасьці, як у тэатры”, — вось гэта толькі, бадай, і вартае надрукаваньня.
0
0
0
0
0
0