Паштовая скрынка

 

Зьмітру М. зь Менску. Замнога памылак у тым, што вы пішаце.

Андрэю М. з Горадні. Апавядаць пра прыезд сп.Высоцкага суцэльна ў кантэксьце барацьбы з РНЕ, гэта значыць найперш рэклямаваць гэтую арганізацыю. Гэныя толькі й гоняцца за рэклямай, а гэтыя толькі й давай пісаць, дзе каму РНЕшнікі ў морду далі. Зводзіць нацыянальна-вызвольную барацьбу да змаганьня з РНЕ – значыць адступаць на тую самую каламутную пэрыфэрыю грамадзкага жыцьця, у якой круцяцца яны і дзе яны як рыба ў вадзе.

Яўгеніі Ш. зь Менску. Маладая літаратура не ствараецца па рашэньні Саюзу Пісьменьнікаў. Большасьць тых маладых аўтараў, пра якіх пішаце вы, не “імкнуцца да асьвятленьня жыцьцёвых зьяваў у літаратуры”, унікаюць драматычных момантаў сучаснасьці, баязьліва перапяваюць старэйшых, не рашаючыся выйсьці за межы традыцыйнай эстэтыкі і нарматыўных слоўнікаў. А тое, што Вы ўхвальваеце адначасова паэтаў, якія палохаюцца любых фармальных пошукаў, і паэтаў, якія абсалютызуюць фармальныя пошукі, выклікае сумненьні ў Вашай шчырасьці.

Ігару Д. з Магілёва. Мапы павесім у рэдакцыі.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0