Калі яна зрабіла некалькі здымкаў, падышоў чалавек у цывільным і сказаў, што гэты аб’ект здымаць забаронена.

У рэдакцыі інтэрнет‑газеты «Салідарнасці» кажуць, іх журналістка Алена Якжык паехала ў Шклоўскі раён, каб напісаць пра будаўніцтва ў пасёлку Маладзёжны завода газетнай паперы. Калі яна праходзіла праз мястэчка Рыжкавічы, вырашыла зняць дом, у якім жыве жонка кіраўніка Беларусі.

Але, як аказалася, рабіць гэта нельга. Што за закон такі, цікава?

У журналісткі праверылі дакументы і папрасілі напісаць тлумачальную запіску наконт таго, чаму яна фатаграфавала гэты дом. Адпусцілі Алену Якжык пасля таго, як яна выдаліла здымкі.

Радыё Рацыя

Здымак Белорусских новостей

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0