ПАШТОВАЯ СКРЫНКА

 

Марыі В. зь Менску. Незалежна ад якасьцяў Вашага апавяданьня, яно для “НН” завялікае і стылёва цяжкое. “НН” цяпер імкнецца друкаваць меншыя па памеры рэчы. Раілі б Вам прапанаваць гэты твор часопісу “Arche” ці іншаму “тоўстаму” выданьню, разьлічанаму на больш удумлівае і нясьпешнае чытаньне.

Паўлу Ш. зь Менску. У сваіх артыкулах Вы блытаеце сьвет, зацямняеце яго, замест тлумачыць. Апроч таго, нам не падабаецца нагнятаньне страху і трывогі.

Сержуку зь Менску. Ліст атрымалі.

Лявону Л. зь Ліды. Гэтыя апавяданьні мы ўжо чыталі ў альманаху «Ад лідзкіх муроў». Звычайна мы не перадрукоўваем друкаванага раней у іншых выданьнях.

І.Па-ву з Гомеля. У Вашай справе зьвязаліся зь «Белпоштай». Яны абяцалі разабрацца з 18-м паштовым аддзяленьнем Гомеля. А мы падпісалі Вас на красавік-чэрвень, дзякуючы дабрадзеям — чытачам «НН».

Сяргею Г. зь Берасьця. Ваша «аўдыторная проза» надалася б для студэнцкага капусьніка. Пішэце, каб цікава было ўсім. Пазьбягайце недакладнасьцяў — «морды людзей, якія нечым нагадваюць фашыстаў»...

Aleksu зь Менску. Незразумела, дзеля чаго Вы гэта напісалі. Каб напалохаць ці папярэдзіць? Ці каб выказаць свой адчай? Ці каб пакпіць з уласных перакананьняў?.. Матывацыі ня мусяць узаемавыключацца.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0