Архіў

Андрусь Белавокі. Адзіны кандыдат

№ 48 (205), 27 лістапада — 4 сьнежня 2000 г.


 Адзіны кандыдат

Пра тое, як вылучаць свайго адзінага кандыдата на выбарах прэзыдэнта краіны, дамаўляліся ў мінулы чацьвер чальцы Каардынацыйнай рады дэмакратычных сілаў.

 

Ужо вядома, што гэтым кандыдатам ня будзе Мікола Статкевіч, бо ён парушыў рашэньне Кангрэсу дэмакратычных сілаў і ўдзельнічаў у выбарах у палату, а цяпер будзе ўдзельнічаць яшчэ і ў паўторных выбарах. Як сказаў нам старшыня БНФ Вінцук Вячорка, “гэта вельмі балюча б’е па стратэгічнай лініі непрызнаньня перавароту 1996 году”.

Нечарговы зьезд БСДП выключыў на мінулым тыдні Аляксея Караля з партыі. У адказ на гэта салігорскія сацыял-дэмакраты запатрабавалі выключэньня самога М.Статкевіча.

Каго вылучыць сваім адзіным кандыдатам КРДС – пакуль невядома. “Мы пастанавілі, каб да сярэдзіны сьнежня суб’екты КРДС прыйшлі з пэрсанальнымі прапановамі, і дамовіліся, што Кангрэс дэмакратычных сілаў павінен быць асноўным мэханізмам прапанаваньня грамадзтву адзінага кадыдата”, — сказаў сп. Вячорка.

Са словаў Аляксея Караля, на гэты момант разглядаюцца два варыянты абраньня адной кандыдатуры: папярэднія выбары насельніцтвам адзінага кандыдата ад дэмсілаў з двух-трох прапанаваных (“праймэрыз”) альбо рэйтынгавае галасаваньне суб’ектаў КРДС. Спадар Вячорка лічыць, што больш прымальным будзе другі варыянт, бо часу на “праймэрыз” можа проста ня быць.

Крытэры адбору кандыдата наступныя: ён мусіць стаяць на пазыцыях сувэрэнітэту Беларусі, дэмакратызацыі грамадзтва і роўнага пераразьмеркаваньня паўнамоцтваў паміж усімі галінамі ўлады. Адметна, што галоўны крытэр, які дапамог сэрбам вылучыць Каштуніцу — “адсутнасьць адмоўнага рэйтынгу” — у нашых апазыцыянэраў істотным ня будзе з-за “малой вядомасьці беларускіх дэмакратаў”. Асноўнай будзе магчымасьць раскруткі таго ці іншага кандыдата.

Як паведаміў нам Анатоль Лябедзька, чакаецца, што 15 сьнежня КРДС прыме “Мэмарандум аб прынцыпах дзейнасьці дэмакратычнай апазыцыі ў пэрыяд падрыхтоўкі да прэзыдэнцкіх выбараў”, у якім зацікаўленым партыям і арганізацыям будзе прапанавана далучацца да ініцыятывы дэмакратычных сілаў, аднак галоўныя рашэньні ўсё ж будзе прымаць КРДС і Кангрэс, і ніякіх папярэдніх кансультацыяў па кандыдатурах з камуністамі або з кім іншым не чакаецца.

Андрусь Белавокі


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму9

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

Каверын не будзе выказвацца пра сітуацыю Стрыжака. Каб не выкраслілі з прафесіі і яго27

У мінскім метро з’явілася новая схема ліній, многім пасажырам не падабаецца дызайн3

Былы гендырэктар Tut.by Аляксандр Чэкан — пра партал, Зісера, стартапы і прагноз па развіцці тэхналогій7

Ціханоўская пра справу Стрыжака: Тое, што зрабіў кіраўнік — не падстава разбураць фундамент10

У царкве-шэдэўры, што згарэла пад Жабінкай, да 2020 года служыў святар-палітвязень Разановіч1

Царква ў Сцяпанках згарэла цалкам ВІДЭА

У Польшчы скасоўваюць тэрміны разгляду заяў на міжнародную абарону1

Згарэў шэдэўр народнай архітэктуры Палесся — царква ў Сцяпанках. Яна засталася на фотах «Нашай Нівы»

Германія прыпыніла выдачу гуманітарных віз. Іх атрымлівалі і беларусы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму9

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць