Каложская царква ў Горадні

17 чэрвеня (нядзеля) у Каложы пройдзе беларускамоўная літургія. Адбудзецца таксама традыцыйны хросны ход ад Каложы і да Сабору ў гонар Усіх Беларускіх Сьвятых.

Традыцыя адзначаць Дзень усіх беларускіх сьвятых у Горадні з хросным ходам ад Каложы праз увесь горад паўстала ў 1999 годзе. Тады з самай старажытнай гарадзенскай царквы на месца пабудовы Сабору ў гонар Усіх Беларускіх Сьвятых быў перанесены крыж. З таго часу на сьвяткаваньне штогод зьбіраецца некалькі тысячаў вернікаў.

Сёлета 17 чэрвеня ва ўсіх праваслаўных храмах Горадні распачнецца ўрачыстая літургія. А 12‑й у кірунку Сабору ў гонар Усіх Беларускіх Сьвятых мае рушыць хросны ход. А палове на 14‑ю побач з саборам пачнецца малебен.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?