Мэтро «Кастрычнікая» ў час пік нагадвае сапраўданы вэрхал. Пераход між станцыямі «Кастрычніцкая» і «Купалаўская» — самае нагружанае месца менскай падземкі, і каб яго разгрузіць, мэтрапалітэн вырашыў пабудаваць дадатковы эскалятар на гэтым пераходзе.
Рашэньне ўжо прынятае ў Менгарвыканкаме.
Распавядае галоўны інжынэр дырэкцыі па будаўніцтве менскага мэтрапалітэну Аляксей Мурач.
— Дзеля таго, што балюстрады між эскалятарамі ў нас даволі шырокія, іх можна будзе звузіць, каб уціснуць яшчэ адну перасоўную лесьвічку.
У час пік яны будуць працаваць рэгулярна, то бо два на спуск і два на пад’ём. У астатні час адзін з экскалятараў будзе знаходзіцца ў рэзэрве, а раптам які‑небудзь з уключаных зламаецца.
Усе эскалятары менскага мэтро зробленыя ў Санкт‑Пецярбургу. Цяпер расейскі завод выпускае лесьвіцы, якія ўжо зусім не падыходзяць памерамі для ўсталяваньня ў нашым мэтро.
— Сьпярша мы спыніліся на крукаўскім заводзе, але цяпер шукаем таньнейшыя варыянты, — працягвае Аляксей Мурач. — У гэтым месяцы Менгарвыканкам правядзе тэндэр, на якім высьветліцца, які эскалятар будзе ўсталяваны на «Кастрычніцкай».
Праца, мяркуючы па ўсім, завіруе ўжо ў сярэдзіне ліпеня, бо да лістапада чацьверты эскалятар мусіць запрацаваць. А на час рамонту ён будзе зачынены.