Гэта прадугледжана ў зацьверджанай беларускім урадам праграме эканоміі энэргарэсурсаў да 2011 году. Чакаецца, што перамовы з Расеяй адносна падвышэньня транзытных тарыфаў пачнуцца ў ліпені.

Праграма прапануе, як зьнізіць страты бюджэту ад падвышэньня цэнаў на энэрганосьбіты.

Міністэрства энэргетыкі павінна будзе «рэгулярна прапрацоўваць магчымасьці павелічэньня транспартнага даходу «Белтрансгазу» за кошт павелічэньня тарыфаў на транзыт расейскага прыроднага газу на па сыстэмах магістральных шаўаправодаў, разьмешчаных у Беларусі».

Апрэч падвышэньня транзытных тарыфаў плянуецца выкарыстоўваць энэргаэфэктыўныя тэхналёгіі. Прыкладам, на прадпрыемстве «Беларусьнафта» плянуецца стварыць уласныя міні‑ТЭЦ, якія будуць выпрацоўваць электраэнэргію на спадарожным газе, — паведамляюць «Известия» са спасылкай на ІТАР‑ТАСС.

Для зьмяншэньня закупак нафты плянуецца разьвіваць вытворчасьць дызельнага біяпаліва. Сярод заплянаваных захадаў і прыцягненьне замежных інвэстыцыяў для вытворчасьці этанолу. Яго выкарыстоўваюць ў якасьці біяпаліва для бэнзынавых рухавікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?