Зварот Рады ТБМ
да кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі

Шаноўнае спадарства!

Калі Вы хочаце прыцягнуць да сябе ўвагу 74% грамадзянаў нашай краіны, якія паводле апошняга перапісу насельніцтва назвалі сваёй роднай мовай беларускую, не цурайцеся выкарыстоўваць беларускую мову ў перадвыбарчай агітацыі. Друкуйце на ёй свае ўлёткі і плякаты, шырока ўжывайце яе пры сустрэчах з выбарцамі і выступленьнях у сродках масавай інфармацыі.

Мы прапануем Вам таксама ўключыць у свае перадвыбарчыя плятформы тэзы пра наданьне беларускай мове рэальнага статусу дзяржаўнай мовы тытульнай нацыі і пра стварэньне Беларускага нацыянальнага ўнівэрсытэту.

Нагадваем Вам, што 3 мільёны 700 тысяч грамадзянаў Беларусі, як сьцьвярджаюць вынікі перапісу, штодня размаўляюць па-беларуску, а за стварэньне БНУ з выкладаньнем усіх прадметаў на беларускай мове падпісаліся ўжо каля 40 тысячаў нашых грамадзянаў.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0