Гарт

Беларускаму збройнаму чыну пачатку 1920–х прысьвячаецца

 

Дзень добры. Мяне завуць Ірэна. Разам са сваімі прыхільнікамі я стварыла суполку “Гарт”, каб разам загартоўваць целы і душы, каб ня зьнікнуць у правінцыйным балоце. Пакуль суполка існуе таемна, інакш нас пахапаюць, як куранят. Балазе, за часамі СССР сыстэма дасканала адпрацаваная, а за апошнія гады грунтоўна палепшаная. А тэза “перамога любым коштам” для Беларусі вельмі шкодная. Бо надурніцу лёгка галаву злажыць – а які з гэтага толк?

Чальцамі «Гарту» сталі: я, мае дачушкі, бібліятэкарка мясцовае школкі і яе 14–гадовы сын, настаўніца нямецкае мовы і яе 13–гадовы сын, паштарка і яе 14–гадовы сын, 33–гадовая лекарка, 65–гадовая пэнсіянэрка (яшчэ моцная кабета!), яе 45–гадовая, 40- і 32–гадовыя дочкі і 10-гадовы сын апошняй, 19–гадовая дзяўчына (маладая настаўніца пасьля пэдвучэльні) і 30–гадовая прадавачка крамы.

У паўсядзённым жыцьці мы не афішуем сваіх стасункаў, размаўляем па-расейску альбо на трасянцы. Спачатку трэба паўстаць, замацавацца, а потым ужо рэпрэзэнтаваць сябе.

Асноўныя мэты нашае суполкі: дасягненьне выдатнай фізычнай формы (загартоўка, абліваньне вадою са студні і купаньне ў рэчцы, абціраньне сьнегам, ёга і сучасныя сыстэмы: шэйпінг, калянэтык і інш.); духовае разьвіцьцё (агульначалавечыя каштоўнасьці, беларуская гісторыя, сьвяты, адраджэньне мовы); псыхалягічныя трэнінгі (добры настрой, як пазбавіцца стрэсаў і інш.). Акрамя таго, ладзім дыскусіі па розных палітычных падзеях у нашай краіне і за мяжой, слухаем беларускамоўнае радыё (“Свабода”, “Рацыя” і інш.), вывучаем ангельскую мову. Рэлігійнага пытаньня мы вырашылі не закранаць, бо да праваслаўя ў нашай мясцовасьці ставяцца абыякава, а каталіцтва не распаўсюджанае.

Фізычныя практыкаваньні (яны адбываюцца на сьвежым паветры ў любое надвор’е) выконваем цалкам аголенымі, як хлопчыкі, так і дзяўчыны ды жанчыны. Лічым, што гэта не супярэчыць ні агульначалавечым каштоўнасьцям, ні нават нормам хрысьціянства. Аб “традыцыях” тутэйшых жыхароў лепш не ўспамінаць.

Першае мерапрыемства нашае суполкі было праведзена на 80–я ўгодкі Слуцкага збройнага чыну. Але прысьвечана яно, скажам так, Беларускаму збройнаму чыну 1920–х г. Бо змагаліся супраць бальшавікоў ня толькі на Случчыне, а па ўсёй Беларусі. І сьнежнем 1920 г. змаганьне ня скончылася. На жаль, у гэты час і выявіліся адмоўныя якасьці беларусаў: амбіцыёзнасьць, зайздрасьць, абыякавасьць да навакольнага жыцьця, абмежаванасьць інтарэсаў. Вось чаму Чырвоная армія спачатку загнала войска Булак-Балаховіча ў Польшчу, а потым туды ж адступілі чальцы Слуцкага збройнага чыну... А калі б балахоўцы і случакі дзейнічалі разам, то, магчыма, нашая гісторыя ХХ стагодзьдзя была б іншай...

Першая акцыя “Гарту” працягвалася каля 30 гадзін запар: з 0 г. ночы 25 лістапада да 6-й раніцы 26 лістапада. На працягу 30 гадзін мы абыходзілі навакольныя лясы з паходнямі, сьпявалі патрыятычныя і народныя песьні. Наперадзе шыхту — бел-чырвона-белы сьцяг. Падчас мерапрыемства цалкам распрануліся і вось так, зусім голыя, зьдзейсьнілі гэны даволі цяжкі пераход. Акрамя таго, адмовіліся ад ужываньня ежы. Пілі толькі крынічную ваду ў абмежаванай колькасьці. А далей – невялікі дзёньнік.

0.00 — Шыхт! Зважай!!! Суполка сабралася ў мяне на падворку. Ноч. Цемра. Аголеныя целы працінае вятрыска. Запальваюцца паходні. У маіх руках трапечацца наш сьцяг. А ва ўсіх на галовах бел-чырвона-белыя стужкі. Сьпяваем “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”. Потым ушаноўваем сьцяг — суполка нерухома стаіць на працягу 5 хвілінаў (а мо і больш).

0.15. Мы выпраўляемся. Я са сьцягам наперадзе. Каля мяне хлопчык з паходняю. Яшчэ два хлапцы з паходнямі ідуць па бакох калёны. Апошняя ў шыхце — прадавачка, таксама з паходняй.

1.00. Прадзершыся скрозь алешнік, выходзім да рэчкі. Ужо ўсе ганяюць дрыжыкі, а баба Соня (65 год) нават не зважае на сібер. Гэтакай трывушчай жанчыны я яшчэ ня бачыла. Пераходзім рэчку. Старэйшы хлопец бярэ на плечы 10-гадовага, а я — дачушку (малодшую). В-о-о-о-й, халодная вада, здаецца, цалкам захопіць у свае абдымкі. Глыбока – ледзь не па шыю – плынь зьбівае з ног. І ўсё ж ідзем. Ды яшчэ й песьню сьпяваем. Галоўнае — паходні ня згасьлі. Нарэшце вылазім на бераг. Крыху адпачываем і зноў у рэчку. Плаваем даволі доўгі час, акунаемся з галавою. Далей — ёга. Робім самыя складаныя практыкаваньні, аж пакуль не становіцца цёпла.

Нарэшце можна крыху адпачыць. У зацішным месцы раскладаем вогнішча, насьцілаем хвойнік. І сьпяваем, сьпяваем, сьпяваем...

4.00. Выпраўляемся ў далейшы шлях. Цяпер прадзіраемся скрозь амаль непраходны гушчар. Босыя ногі трапляюць то на шышкі, то на вострыя галінкі, то ў нейкія ямы. У большасьці чальцоў падрапаныя целы.

А перашкоды не сканчаюцца. Пераходзім вялізную канаву па паваленым дрэве. Задзіраем ногі ледзь не да галавы, каб пралезьці празь бярвеньне. Нечакана перад намі вырастае шчыльны ельнік. Ажно некалькі шнуроў. Адшукваем шчыліну, па адным паўзем на другі бок. У выніку сьпіны моцна паколатыя іголкамі.

Але паходні гараць.

Але сьпяваем (па магчымасьці).

Гушчар скончыўся. Плянавалі выйсьці да возера, дый не атрымалася. Улезьлі ў нейкую багну. Пакуль зь яе выкараскаліся, дык запэцкаліся так, што ніхто не пазнаў бы. Адно вочы блішчаць. Галоўнае — сьцяг застаўся чысты.

Нарэшце дапаўзьлі да возера. Пераправіліся.

Купаньне, ёга, руханка. Памылі бел-чырвона-белыя стужкі. Адпачылі.

6.00. Выйшлі на добрую мясьціну. Далей бег. Беглі па лясной дарозе. Спачатку ўсё добра. Сьцяг трапечацца, жарты і нават размовы. Хутка яны аціхаюць.

Чуваць толькі цяжкае дыханьне.

19-гадовай настаўніцы бегчы нялёгка. Здаецца, вось-вось яна спыніцца. Але ж трывае.

Зноўку зьдзіўляе баба Соня. Яна бяжыць наперадзе! Са сьцягам. Вось вам і 65 год.

Наперадзе круты пагорак. Ледзьве бяжым. Пераадольваем апошнюю перашкоду і спыняемся. Дзяўчына дабягае да дрэва і са стогнамі абхоплівае яго.

8.00. Раніца. Марозік невялікі, але вецер значна ўзмацняе ўзьдзеяньне холаду. Сонца няма.

Ідзем на каленях. Навакольле даволі маляўнічае, нават у такую пару. Сьпяшаемся. Бо такі рытм выпрабоўвае целы і душы.

Вой, гэта ўжо нават для мяне цяжка. Мы стомленыя. Вочы закрытыя. Горача! Ажно ўспацелі! У такое надвор’е!

Нарэшце, дапаўзьлі да невялічкага хлеўчука. Зашываемся ў сена і імгненна засынаем.

У гэты хляўчук мы ўлетку складвалі сена. Даволі далёка ад вёскі, але бліжэйшага сенакосу ня маем.

Спалі вельмі доўга. Прачнуліся пасьля 21.00 вечара. Руханка, мэдытацыя каля вогнішча.

І зноў пераадоленьне перашкодаў. Так да 6-й гадзіны раніцы. Дамоў вярнуліся канчаткова стомленыя, зьмерзлыя, з падрапанымі целамі і зьбітымі да крыві нагамі, галодныя.

Але моцныя духам. Упэўненыя ў сабе. У тым, што многае можам.

Незабыўнае ўражаньне другое начы — марш са сьцягам і паходнямі. Ішлі страявым крокам. Падчас маршу выканалі ўсе вядомыя нам беларускія патрыятычныя песьні.

Такім чынам, суполка “Гарт” дзейнічае!

На гэтым пакуль.

Жыве Беларусь! Посьпехаў!

Ірэна Ікс