Паштовая скрынка

 

Галіне Ж. зь Менску. Ня згодныя з Вашым прачытаньнем кнігі. Паэтам-бунтаўніком Г.Б. ніколі ня быў, ня варта яго пад гэты капыл падганяць. Пачуцьці ў ягоных вершах вывераныя і стрыманыя. З “суквецьця рэдкаўжываных словаў” у вочы кідаюцца хіба што “масьнічыны” і “лаўжы”.

Юр’ю Л. Сацыял-дэмакратычных партыяў у нас тры, арганізацыяў моладзі – дзьве. Якія зь іх Вы маеце на ўвазе?

Віктару А. зь Менску. Калі сярод беларускамоўных на нейкую тэму зусім ніхто ня піша, дык і наша газэта, на жаль, таксама пра гэта ня піша.

Ігару Р. зь Менску. Вы чытаеце гэтую газэту.

Ірыне Л. зь Берасьця. Да згаданых Вамі кандыдатаў маем прэтэнзіі маральнага характару.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0