02.04.2001 / 13:00

Прэзыдэнт — 2001 (меркаваньне экспэрта)

№ 13 (222), 26 сакавіка — 2 красавіка 2001 г.


Прэзыдэнт — 2001

меркаваньне экспэрта

Як Вы ацэньваеце ход перадвыбарнае
кампаніі на мінулым тыдні?

Уладзімер Роўда, палітоляг:

Дэмакратычныя кандыдаты наўрад ці аб’яднаюцца – занадта розныя іхныя палітычныя плятформы. Ганчарык, Казлоўскі і Чыгір – прыхільнікі левацэнтрысцкай ідэалёгіі, Домаш – правацэнтрыст. Найбольш магчымы варыянт – удзел у выбарах двух дэмакратычных кааліцыяў. Ідзе працэс палітычнае інтэграцыі. Да левацэнтрыстаў хіліцца Леванеўскі. Сініцын робіць стаўку на расейскія палітычныя колы. Іншыя кандыдаты таксама намагаюцца калі не атрымаць падтрымку, дык хоць бы забясьпечыць нэўтралітэт Расеі ў адносінах да сябе. Масква ж па-ранейшаму падтрымлівае Лукашэнку.

На мінулым тыдні Мясьніковіч заявіў, што выбары адбудуцца ўвосень. Значыць, Лукашэнка хоча пасьпець давесьці сярэдні заробак у дзяржсэктары да 100 даляраў. Нарэшце ёсьць нейкая пэўнасьць (калі зноўку не падмануць), кандыдаты могуць плянаваць кампаніі і маюць час, каб падрыхтавацца.


Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру