Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

Cпадчына. № 5—6, 2000 г. — Менск, 2000. — 256 с. — Наклад 1744 ас. ISSN 0236-1019

Сярод найцікавейшых матэрыялаў нумару: І.Герасімава разглядае праблему габрэйскае аўтаноміі й БНР, А.Грыцкевіч дасьледуе вайсковыя традыцыі ВКЛ, А.Жлутка шукае на Балканах сьляды гістарычнае Літвы. Працягваецца публікацыя гістарычных нарысаў Ю.Віцьбіча «Наша спадчына прамаўляе», а таксама дакумэнтаў па рэформах беларускага правапісу ў ХХ ст. (у тым ліку пастанова СНК БССР «Аб зьменах і спрашчэньні беларускага правапісу» ад 26 жніўня 1933 г.). І.Сінчук у сваёй рэцэнзіі выпраўляе хібы кнігі А.Цітова «Геральдыка беларускіх местаў». Каштуе 950 р.

І.Мішчанчук. Беларуская літаратура ХХ стагодзьдзя: Навучальны дапаможнік / І.Мішчанчук, І.Шпакоўскі. — Менск: Вышэйшая школа, 2001. — 352 с. — Наклад 4000 ас. ISBN 985-06-0125-6

У кнізе пададзеныя асноўныя творы й постаці беларускае літаратуры ХХ ст. Цана 2,3 т.р.

Віктар Мухін


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0