Віктар Шніп

Сабачыя гісторыі

 

Адзін сабака, пераапрануты ў міліцыянта, прыйшоў да Граждана. Граждан глядзеў з балкону на Сьвіслач, па якой на катамаране плыў Шніп. І сказаў Граждан: “Харашо плыве… Ці не пара нам яго навучыць лётаць?..”

 

Адзін сабака пераапрануўся ў Эўрыдыку. Ідзе па вуліцы і ўсьміхаецца. Убачыў гэта Граждан і сказаў: “Баба харошая, але, відаць, пры сацыялізьме жыць ня будзе…”

 

Адзін сабака, пераапрануты ў агента 007, прыйшоў у Саюз Пісьменьнікаў і сказаў: “Я вам прынёс пасланьне ад тых, хто далёка ад роднага дому…” Пачуў гэта Граждан і, хуценька пераапрануўшыся ў пісьменьніка, сказаў: “Мы не нуждаемся в западных подачках и вам советуем впредь с ними не сотрудничать…”

 

Адзін сабака пераапрануўся ў лектара марксісцка-ленінскай філязофіі і прыйшоў на сход жывёлаводаў і даярак. А там яго сустрэў Граждан і адразу пацікавіўся: “Вы не амэрыканскі шпіён?”

 

Адзін сабака, перапрануты ў галадамора, зьеў усё, што было дома. Выйшаў на вуліцу, а там Граждан, пераапрануты ў сабаку, костку грызе. “Дай мне пагрызьці,” — папрасіў сабака. А Граждан і сказаў: “Спачатку рэвалюцыю зрабі, а пасьля ўжо есьці прасі…”

 

Адзін сабака, пераапрануты ў папа Гапона, прыйшоў на партыйны сход і сказаў: “Здавайце па пяць рублёў на дзень нараджэньня сусьветнаму пралетару. Заўтра будзем рабіць банкет…” Пачуў гэта Граждан, пераапрануты ў Дзяржынскага, і, схапіўшы крэсла, закрычаў: “Даеш па дзесяць рублёў з чэсных і па сем зь нячэсных! Пагібаць, дык усім разам!”

 

Адзін сабака пераапрануўся ў джэнтльмэна і, зайшоўшы ў прыбіральню, стаў усім прапаноўваць першымі зрабіць тое, чаго яны сюды прыйшлі. Граждан не любіў джэнтэльмэнаў і заўсёды хадзіў у пад’езды, як у прыбіральню.

 

Адзін сабака, пераапрануты ў бальшавіка, зьеў кракадзіла. Зьбегліся Гражданы, пераапранутыя ў гражданак, і сталі ў чаргу за сумкамі з кракадзілавай скуры.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0