Паштовая скрынка

 

Алене зь Віцебску. “Навінкі” часова не выходзяць у сувязі з кантравэрсіяй вакол друкарні “Мэджык”.

А.Ч-чу зь Менску. Пра бацьку А.Лукашэнкі нічога Вам напісаць ня можам.

Ідзе Б. зь Берасьця. Пра незайздросныя пэрспэктывы дзяржавы, што заганяе беларускамоўных у культурнае гета, пішаце слушна. Ня Вы першая гэта заўважаеце. А самым людзям беларускае культуры што рабіць у гэткай прыгодзе? — во галоўнае пытаньне.

Віктару М. з Маладэчна. Час цяпер такі прыйшоў — час адзіночак. Якія самі вырашаюць, што рабіць. Раз тыя партыі і арганізацыі, пра якія Вы пішаце, аказаліся нікчэмнымі, значыць, і Вы ўступілі ў час адзіночак. Значыць, апроч Вас — ніхто, і спадзявацца няма на каго, і рыхтаваць усё прыйдзецца самому адному. Час адзіночак — час сапраўдных герояў.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0