14—18 чэрвеня ў сталіцы пройдзе 35‑й сустрэча Генэральных сакратароў канфэрэнцый каталіцкіх біскупаў Эўропы. Пачынаецца канфэрэнцыя, якая мае назву «Міграцыя – гэта выклік для Эўропы» ўвечары ў чацьвер.

Генеральныя сакратары 34‑х біскупскіх канферэнцый Еўропы, якія прадстаўляюць Албанію, Бельгію, Беларусь, Боснію і Герцэгавіну, Чэхію, Харватыю, Германію, Англію і Уэльс, Ірландыю, Італію, Літву, Мальту, Нідэрланды, Польшчу, Партугалію, Румынію, Расію, краіны Скандынавіі, Сербію, Шатландыю, Славенію, Іспанію, Швейцарыю, Турцыю, Венгрыю, Украіну (візантыйскага і лацінскага абрадаў) сустрэнуцца сёлета ў Мінску. На сустрэчы таксама будуць прысутнічаць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч і Генеральны сакратар Камісіі Канферэнцый каталіцкіх біскупаў Еўрапейскай Супольнасці монсіньёр Наэль Трэанор. Сустрэча будзе праведзена па запрашэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі і яе генеральнага сакратара біскупа Антонія Дзям’янкі, Апостальскага Адміністратара Мінска‑Магілёўскай архідыяцэзіі. Афіцыйныя прадстаўнікі ўсіх біскупскіх канферэнцый Еўропы сустрэнуцца ў Беларусі ўпершыню.

На сустрэчы плануецца абмеркаваць становішча Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, праблемы міграцыі ў розных еўрапейскіх краінах, дзейнасць Рады канферэнцый біскупаў Еўропы і супрацоўніцтва паміж паасобнымі канферэнцыямі, пытанні экуменізму, а таксама тэмы, звязаныя з развііццём працэсу еўрапейскай уніфікацыі праз 50 гадоў пасля падпісання Рымскага дагавору.

Дні сумеснага прабывання ў Мінску будуць суправаджацца супольнай малітвай і Эўхарыстыяй. Сустрэча распачнецца ў чацвер 14 чэрвеня святочнай Імшою ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, у якой возьмуць удзел усе каталіцкія біскупы Беларусі (пачатак — а 18.30). У пятніцу ўдзельнікі сустрэчы будуць цэлебраваць святую Імшу ў розных парафіях Мінска з удзелам вернікаў, а ў нядзелю збяруцца на Эўхарыстыю ў касцёле святых Сымона і Алены (19.00). 17 чэрвеня запланавана наведанне найбольш значных месцаў у Мінску, а таксама выезд у Нясвіж, дзе ў прысутнасці мясцовых вернікаў адбудзецца святая Імша.

У пятніцу 15 чэрвеня Сакратары канферэнцый каталіцкіх біскупаў Еўропы сустрэнуцца з мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.

***

Запрашаем журналістаў прыняць удзел у прэс‑канферэнцыі, якая адбудзецца 15 чэрвеня 2007 г. а 12.00 у Мінску ў гатэлі «Беларусь» (вул. Старажоўская, 15)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?