04.05.2001 / 13:00

Паштовая скрынка

№ 17 (226), 25 красавіка — 4 траўня 2001 г.


 Паштовая скрынка

Мары з Лунінца. Прадказаньні Вашыя трохі хаатычныя. Дый замала іх, каб друкаваць. Памарце яшчэ.

Віктару Х. зь Менску. Рэцэнзія рэклямная. Такіх зазвычай не друкуем.

Дзянісу М. зь Менску. Не зважайце на несур’ёзныя выданьні. Гэткі водгук меў бы сэнс толькі ў адным выпадку — калі даслаць яго ў растоўскае выдавецтва. У Беларусі такая рэцэнзія зацікавіць хіба спэцыялізаванае выданьне.

Ганьне С. з Койданава. Такой абвесткі надрукаваць ня можам. За такую абвестку трэ было б плаціць па звыклых рэклямных расцэнках, а не па льготных, для прыватных асобаў.

Генадзю Т. з Гомеля. Пра каралеву Бону — цікава. Але варта аформіць гэта ў эсэ. Рэцэнзія на кнігу 1988 г. глядзелася б загадкава.


Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру