Год Быкава

Польскі ПЭН-клюб мае вылучыць беларускага пісьменьніка на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі

Усе ранейшыя размовы пра вылучэньне кандыдатуры Васіля Быкава на атрыманьне самай прэстыжнай літаратурнай прэміі сьвету былі неафіцыйнымі. Думка чытачоў ці крытыкаў, нават самых прызнаных, мала значыць для Нобэлеўскага камітэту. Згодна з традыцыяй, афіцыйных кандыдатаў могуць вылучаць толькі нацыянальныя ПЭН-клюбы — незалежныя асацыяцыі пісьменьнікаў.

Вылучыць кандыдатуру аўтара “Знаку бяды” і “Сьцяны” бярэцца сёлета польскі ПЭН-клюб. Афіцыйнае рашэньне пра гэта маюць прыняць у Варшаве ўлетку. Дзеля гэтага на Бацькаўшчыну мае прыехаць Чэслаў Мілаш, нобэлеўскі ляўрэат 1980 г. Цікава, ці далучацца да просьбы палякаў расейскія ды нямецкія пісьменьнікі.

Гэтая прэмія стала б прызнаньнем краіны і нацыі, якія сёньня ў сьвеце больш вядомыя хамствам і беззаконьнем Лукашэнкі, разваленай эканомікай і паталягічнай інтэграцыяй з Расеяй.

Мікола


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0