Палітвязень Аляксандр Казулін адмаўляецца ад шпіталізацыі, на якой настойваюць лекары калёніі «Віцьба‑3», дзе былы кандыдат на прэзыдэнта адбывае пакараньне.

Дачка палітыка Юля Казуліна: Летам мы ўжо ня ўбачымся з бацькам, бо яго пазбавілі кароткатэрміновага спатканьня ў сувязі з тым, што зафіксаванае парушэньне дысцыпліны. У чым яно было канкрэтна, невядома. Пра ягонае здароў’е мы нічога ня ведаем, а ў калёніі кажуць, што ён адчувае сябе добра. Але мы даведаліся, што бацьку зьбіраюцца перавесьці ў турэмны шпіталь у Менску. З чым гэта зьвязана, мы таксама ня ведаем. Бацька адмаўляецца ісьці ў турэмны шпіталь.

Раней Аляксандар Казулін заяўляў, што не давярае турэмным дактарам.

Польскае радыё для замежжа