Паштовая скрынка

Віталю С. зь Менску. У апавяданьні пра “ін’язаўку” ёсьць настрой і вобразы, але няма напружаньня, падзеі не разгортваюцца (таму і канец падаецца банальным). Заслугоўваюць далейшага кшталтаваньня эратычныя эпізоды. Дапрацуйце.

Міколу Б. з Дубровы. Апавяданьне пра гаўнамеса спачатку сьмешнае, а пры канцы расчароўвае, бо канца няма. Вобраз рассыпаецца з-за слабасьці фабулы. Дапрацуйце.

Сяргею С. з Горадні. Пра “бобікаў” – тэма надзвычай цікавая. Гатовыя надрукаваць, калі дапрацуеце, дапоўніце прыкладамі з жыцьця, каб меней засталося разважаньняў, а болей – фактаў.

Уладзіславу Ж. зь Менску. Кніга Алеся Адамовіча яшчэ ня выйшла. Пачакайце.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0