Джордж Буш працягнуў яшчэ на адзін год аднабаковыя санкцыі ЗША супраць Аляксандра Лукашэнкі й шэрагу беларускіх кіраўнікоў.

Як паведаміла прэсавая служба Белага дому, Буш падпісаў распараджэньне пра тое, што яшчэ на год працягваецца «блякаваньне ўласнасьці» гэтых асоб, якая знаходзіцца ў юрысдыкцыі ЗША.

Актывы Лукашэнкі й іншых беларускіх кіраўнікоў былі замарожаныя 16 чэрвеня 2006 году ў сувязі з тым, што яны, як адзначаецца ў распараджэньні прэзыдэнта ЗША, «падрывалі дэмакратычны працэс ці інстытуты ў Беларусі».

Сам Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што ў яго няма актываў за мяжой.

Дзеяньне санкцый працягваюцца ў сувязі з тым, што дзеяньні і палітыка беларускіх кіраўнікоў «працягвае ствараць неардынарную і надзвычайную пагрозу нацыянальнай бясьпецы і зьнешняй палітыцы ЗША», гаворыцца ў тэксьце распараджэньня Буша.

Паводле «РИА-Новости»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0