"НН" 10 гадоў

 

Шаноўныя калегi!

Ад усяго сэрца вiншую вас з нашым супольным святам — 95-годзьдзем “Нашай Нiвы”, зь якой пачалася сапраўдная беларуская прэса. Дазвольце лiчыць i нас вашымi дзецьмi ў гэтым сэнсе. “Рэгiянальная газета“ была, ёсьць i будзе верная беларускасьцi заўжды. Прыклад служэньня нацыянальнай iдэi дала менавiта “Наша Нiва“ ў змрочныя часы расейскага прыгнёту. Сёньня час ня шмат лягчэйшы. Але мы выжывем.

Прымiце нашыя вiншаваньнi зь 10-годзьдзем аднаўленьня “НН“.

Жыве нашая родная Бацькаўшчына-Беларусь!

Ад iмя “Рэгiянальнай газеты“ яе галоўны рэдактар і адначасова ўнук нашанiўца Якiма Пярэчкi (Флора Манцэвiча), Алесь Манцэвіч, Маладэчна

Віншую “Нашу Ніву”

зь дзесяцігодзьдзем. Заўсёды з задавальненьнем чытаў і чытаю вашую газэту. Асабліва спадабаўся Ваш апошні нумар. Посьпеху і плёну Вам у працы.

Міхась Тычына, Слуцак

Віншую!

Вельмі коратка:

“НН” — наркотык, паспытаўшы які раз, больш ня можна адмовіцца.

“НН” — выданьне, якое стварае беларусаў, робіць іх сьвядомымі.

Стварае людзей, якія не баяцца й не саромяцца звацца беларускімі імёнамі, людзей, якія любяць сваю Радзіму і родную мову, гісторыю, культуру.

Вялікі дзякуй гэтай газэце — а значыцца, усім, хто далучаецца да яе. Посьпехаў вам усім.

Зьміцер Лапцёнак, Менск


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0