Апытаньне “НН”

Вынікі на сёньня

1) За каго б Вы прагаласавалі на прэзыдэнцкіх выбарах?

Зянон Пазьняк 122 (94)

Сямён Домаш 70 (61)

Вінцук Вячорка 15 (13)

Аляксандар Дабравольскі 7 (4)

Павал Жук 5 (1)

Юры Хадыка 5 (3)

Міхаіл Чыгір 5 (4)

Аляксандар Лукашэнка 3 (2)

Станіслаў Багданкевіч 2 (2)

Ні за каго 2 (0)

Павал Казлоўскі 2 (0)

(Астатнія кандыдаты, якія згадваліся ў анкетах, маюць толькі па адным голасе.)

 

Пазьняк працягвае павялічваць адрыў ад сваіх канкурэнтаў у рэйтынгу папулярнасьці чытачоў “НН”. Адно просім ягоных прыхільнікаў запаўняць толькі па адной анкеце ад чалавека, інакш Вы даяце працы супрацоўнікам рэдакцыі.

Домаш ідзе роўна. Зьезд ягоных прыхільнікаў, праведзены ў Менску, не адбіўся на колькасьці галасоў, пададзеных за яго.

Паштовым і электронным шляхам прыйшлі ў рэдакцыю некалькі анкетаў з імем выдаўца “Нашай Свабоды” Паўла Жука.

На мінулым тыдні быў пададзены таксама першы голас за Ўладзімера Ганчарыка, лідэра Фэдэрацыі прафсаюзаў. Чытачы “НН” абыякава ставяцца да ягонай кандыдатуры, хоць палітычныя аналітыкі лічаць яго адным з самых аўтарытэтных кандыдатаў. Мо таму, што Ганчарык раней рэдка выступаў па-беларуску, што пярэчыць перакананьням беларускамоўнае аўдыторыі “НН”.

Апытаньне працягваецца!

 


Апытаньне “НН”

За каго Вы прагаласавалі б на прэзыдэнцкіх выбарах?

 

Пад якім дэвізам мусіць ісьці на выбары кандыдат, за якога Вы прагаласавалі б?

 

За якую партыю Вы прагаласавалі б на парлямэнцкіх выбарах?

 

Калі б зараз стварылася новая аб’яднаная кааліцыя апазыцыі, як яна, па-Вашаму, мусіць называцца?

 

Запоўніце гэты бюлетэнь і дашлеце ў рэдакцыю “НН”:

220050 Менск а\с 537 “Апытаньне “НН”.

E-mail: [email protected]


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0