Апытаньне “НН”

Вынікі на сёньня

За каго б Вы прагаласавалі на прэзыдэнцкіх выбарах?

Зянон Пазьняк 165 (146)

Сямён Домаш 92 (76)

Вінцук Вячорка 19 (17)

Аляксандар Дабравольскі 10 (9)

Павал Жук 7 (6)

Юры Хадыка 6 (5)

Міхаіл Чыгір 7 (5)

Станіслаў Шушкевіч 5 (4)

Аляксандар Лукашэнка 3 (3)

Ні за кога 3 (2)

Алег Трусаў 3 (1)

Станіслаў Багданкевіч 2 (2)

Алесь Бяляцкі 2 (0)

Павал Казлоўскі 2 (2)

Вячаслаў Сіўчык 2 (1)

Наша апытаньне набліжаецца да канца. Застаецца падвесьці вынікі, што мы й зробім у найбліжэйшым нумары, ды паставіць нашы крыжыкі ў падпісных лістах тых, каму мы давяраем. А давяраем мы найбольш, як паказала апытаньне, з нацыянал-кансэрватыўных палітыкаў — Пазьняку, а з дэмакратычных кандыдатаў — Домашу.

На гэтым тыдні ўпершыню былі пададзены галасы за Барыса Рагулю і Сяргея Высоцкага і чарговыя галасы на карысьць Быкава й Сурвіллы. Зьвестак пра колькасьць галасоў, пададзеных за апошніх, мы ня ўлічваем, бо яны не палітыкі.

Пісьменьнік Адам Глёбус аддаў свой голас праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, а ў якасьці назову аб’яднанай дэмакратычнай кааліцыі прапануе “Тутэйшыя”.

Маладая сям’я з Горнага завулку ў Менску піша: “Гэтым разам мы за таго кандыдата, які будзе мець найлепшыя шанцы на перамогу, а ў наступным будзем вылучаць Бяляцкага і Дабравольскага, бо яны самыя ўдарныя”.

Ну, а лёзунгам тыдня рэдакцыя прызнае беззаганна-мяккі: “За Беларусь бязь Люкашэнкі”.

Апытаньне сканчаецца. Сьпяшайцеся ўзяць удзел!


Апытаньне “НН”

За каго Вы прагаласавалі б на прэзыдэнцкіх выбарах?

 

Пад якім дэвізам мусіць ісьці на выбары кандыдат, за якога Вы прагаласавалі б?

 

За якую партыю Вы прагаласавалі б на парлямэнцкіх выбарах?

 

Калі б зараз стварылася новая аб’яднаная кааліцыя апазыцыі, як яна, па-Вашаму, мусіць называцца?

 

Запоўніце гэты бюлетэнь і дашлеце ў рэдакцыю “НН”:

220050 Менск а\с 537 “Апытаньне “НН”.

E-mail: [email protected]


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0