Троху пра сабак

 

Прыйшоў сабака ў госьці да Граждана, а той пераапрануўся ў зубра й кажа: “Руки прочь от наших детей!”

Сабака вырашыў выдаваць газэту. А Граждан любіў чытаць абвесткі пра пасыўных міліцыянтаў.

У сабакі скралі пакунак з улёткамі. Прыйшоў Граждан і спытаўся: “Гэта ня вас учора па радыё паказвалі?”

Прыйшоў Граждан у тэатар, а сабака яму кажа: “Тут калісь сядзеў гаўляйтар Кубэ”. Граждан з усьмешкай засьпяваў “Куба, любоў мая”.

Аднойчы Граждан атрымаў грант, но яго ўбядзілі, што гэта плоха.

Сяргей Балахонаў

Адна сабака чакала з арміі каханага. Дадому вярнуўся Граждан.

Аднойчы сабака трапіў у госьці да даяркі, пасьля напісаў у дзёньніку: “Гражданка файная, але малака так і не дала...”

Арцём Арашонак

 

Прыйшоў пад вечар адзін сабака на выбары, а замест яго ўжо прагаласаваў нейкі Граждан... (хіба, такое ўжо было). Абураны сабака пачаў брахаць на старшыню... Сабакі, хадзіце на выбары разам!

Сяржук Блізна

Адзін сабака трапіў на курорт. Ляжыць на пяску, загарае. І раптам чуе голас Граждана: “Усе на тыраж! Кожны працоўны павінен мець у кішэні аблігацыю дзяржзайму. А то ўсе будзем п’яныя і дурныя!”

Адзін сабака трапіў у Маўзалей. Думаў убачыць Граждана, а там Ленін ляжыць і чытае перапіску Крупскай з доктарам Айбалітам.

Віктар Шніп

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0