Зьдзек з мовы
“Курэньне — гэта зьдзек над прыродай”. Пасьля такое рэклямы ўзьнікае жаданьне ня толькі пару цыгарэт выпаліць, але й забрахаць, як тая котка з рэклямы “Як важна размаўляць на розных мовах”. Сапраўды, ніхто й не спрачаецца з важнасьцю валоданьня іншаю моваю, але й на сваёй мове размаўляць таксама не апошняя справа. Адным словам, “такі пераклад – гэта зьдзек зь беларускай мовы”. Так што пасьля словаў “рэклямная паўза”, можа, лепей пайсьці й папіць булёнчыку “Галіна Блянка” (“каханьне зь першай лыжкі”) ці схадзіць на ноч пажыральнікаў рэклямы, толькі шмат ня ежце, а то званітуеце.
Наталька Базылевіч, Менск