Будзем удзячныя трэнэру Малафееву ўжо за тое, што маем зараз

Будзем удзячныя трэнэру Малафееву ўжо за тое, што маем зараз. Першы раз я пабачыў гэтага чалавека гадоў дзесяць таму. Ехаў сабе ў тралейбусе недзе на пачатку вул.Маякоўскага, а ў гэты час нас абганяў дынамаўскі фірмовы аўтобус. Каманда ўся сядзела, а Малафееў ехаў стоячы. Дык ён заўважыў, што я яго пазнаю, і першы мне пакланіўся — мне, чалавеку абсалютна незнаёмаму!

У сваёй кнізе “Футбол. Управа, улева і ў вароты” Малафееў з чыста беларускай шчырасьцю напісаў: “Я ўпэўнены, што як мінімум да 90 гадоў буду працаваць трэнэрам”. А нядаўна на пытаньне, ці пойдзе ў адстаўку, калі ў гэтым адборачным цыкле выніку ня будзе, адказаў: “Калі армія прайграла, што ж павінен зрабіць палкаводзец?”.

Нават калі мы зоймем трэцяе месца ў групе, то наступным разам беларускую зборную “пасеюць” сярод мацнейшых і мы ня будзем мець столькі моцных супернікаў.

Дык хадзем жа ўсе, хто можа, на футбол!

A.U.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0